Восава (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Восава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Восава на карце Беларусі ±
Восава (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Восава (Пухавіцкі раён)
Восава (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Восава (Пухавіцкі раён)

Во́сава[1] (трансліт.: Vosava, руск.: Осово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, шляхецкая ўласнасць. У пачатку XX стагоддзя згадваецца як урочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР.

Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 2 двары, 6 жыхароў.
  • 1897 год — 6 двароў, 35 жыхароў.
  • 1908 год — 7 двароў, 43 жыхары.
  • 1917 год — 10 двароў, 64 жыхары.
  • 1926 год — 15 двароў, 82 жыхары.
  • 1960 год — 63 жыхары.
  • 2002 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў.
  • 2012 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́сава, н.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]