Восем прынцыпаў Юн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Восем прынцыпаў іерогліфа Юн (кіт. 永字八法, піньінь Yǒngzì Bā Fǎ, яп. 永字八法/えいじはっぽう, эйдзі хапо: кар. 영자팔법/永字八法, ёнджапальбор) — восем найпрасцейшых рыс стылю кайшу, якія разам утвараюць іерогліф 永, «вечнасць». Лічыцца, што пастаянная практыка напісання гэтага іерогліфа дапамагае дасягнуць прыгажосці ў каліграфіі шляхам асваення пэўных прыёмаў руху пэндзля. Кожны з васьмі элементаў магчыма пераўтварыць у ключы, якія складаюць іншыя іерогліфы[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Восем прынцыпаў паходзяць з ранейшай сістэмы «Сямі элементаў» (七勢, qī shì), якія былі створаны каліграфкай Вэй Шо (衛鑠, Wèi Shuò) з дынастыі Цзінь. Вучэнне было працягнута паэтам дынастыі Тан Лю Цзун’юанем у працы «Пахвала васьмі прынцыпам юн» (永字八法頌, yǒngzìbāfǎ sòng)[2].

Рысы[правіць | правіць зыходнік]

Кітайская назва Апісанне Выява Юнікод
点 (дянь, diǎn) кропка ㇔ (U+31D4)
横 (хэн, héng) гарызантальная рыса ㇐ (U+31D0)
竖 (шу, shù) вертыкальная рыса ㇑ (U+31D1)
钩 (гоу, gōu) кручок, далучаецца да іншых рыс, рэзка падае і ідзе налева асобнага сімвала няма
提 (ці, tí) узыходная рыса ㇀ (U+31C0)
弯 (вань, wān) выгнутая адкідная налева,

звужае таўшчыню, наносіцца хутка

асобнага сімвала няма
撇 (пе, piě) адкідная налева з лёгкім выгінам ㇒ (U+31D2)
捺 (на, nà) адкідная направа з вострым канцом ㇏ (U+31CF)

Парадак напісання[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Unicode. CJK Strokes. — 1991. — С. 1—3. — 3 с.
  2. Chen J. Liu Tsung-yüan and Intellectual Change in T’ang China, 773—819, Cambridge: Cambridge UP, 1992