Востраўская брама
Выгляд
Востраўская брама — адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, з'яўлялася адным з трох уездаў у Стары горад. Размяшчалася ва ўсходняй частцы горада, з боку прадмесця Востраў, да яе ад цэнтра горада вяла вуліца Востраўская, ад якой брама і атрымала сваю назву[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Востраўская брама ўяўляла сабой мураваную двухярусную пабудову з вежай і вартоўняй[2] і была меншай з трох брам Старога горада, яе памеры ў плане складалі 9,15 на 15,25 метра. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў пад'ёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створамі[1].
Зноскі
- ↑ а б Ігар ЦІТКОЎСКІ. Была цытадэль на Случы
- ↑ Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4