Востраў (Слуцк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў, Слуцк)
Jump to navigation Jump to search

Востраў — прадмесце Слуцка, якое знаходзілася за гарадскімі ўмацаваннямі, на паўночным усходзе ад горада.

У 1579 г. Слуцк быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. Востраў атрымаў Аляксандр Юр'евіч[1]. У 1592 г. усе часткі горада і Слуцкае княства былі зноў аб'яднаны і перайшлі да апошняй князёўны з роду Алелькавічаў — Соф'і Юр'еўны, а праз яе — да Радзівілаў.

У канцы XVIII ст. ў прадмесце Востраў са Старога горада перанесена Канстанцінаўская царква, якая заняла месца разабранай у 1795 г. Міхайлаўскай царквы.

Зноскі

  1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]