Амагер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Амагер)
Амагер
дацк. Amager
Востраў Амагер і прылеглая частка Зеландыі — аэрафотаздымка
Востраў Амагер і прылеглая частка Зеландыі — аэрафотаздымка
Характарыстыкі
Плошча96,29 км²
Насельніцтва158 224 чал.
Шчыльнасць насельніцтва1 643,2 чал./км²
Размяшчэнне
55°36′ пн. ш. 12°36′ у. д.HGЯO
АкваторыяКапенгаген
Краіна
РэгіёнСталічная вобласць
Амагер (Данія)
Амагер
Амагер
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амагер (дацк.: Amager), Ама — дацкі востраў у праліве Эрэсун з боку Балтыйскага мора. На востраве Амагер размешчана частка Капенгагена.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX стагоддзя Амагер быў маленькім востравам, 15 км у даўжыню і 8 км у шырыню (75 км²). Насельніцтва ў 1880 годзе складала каля 15800 жыхароў, большасць з якіх вяла сваё паходжанне ад 80 галандскіх сямействаў, выкліканых сюды Хрысціянам II у пачатку XVI стагоддзя з паўночнай Галандыі, каб яны вырошчвалі гародніну для забеспячэння Капенгагена. Нашчадкі гэтых перасяленцаў захавалі свой старажытны касцюм і норавы і займаліся садоўніцтвам і агародніцтвам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Амагер злучаны з востравам Зеландыя некалькімі мастамі. Мост праз Эрэсун злучае яго са Швецыяй. Пабудова моста і аўтамагістралі моцна паўплывалі на знешні выгляд вострава. Дзве лініі метрапалітэна злучаюць востраў з цэнтральнай часткай Капенгагена.

Ва ўсходняй частцы вострава на беразе Эрэсун знаходзіцца міжнародны аэрапорт Капенгагена Каструп.