Востраў Анекатан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Анекатан
Онекотан
Kuriles Onekotan.PNG
Каардынаты: Каардынаты: 49°27′00″ пн. ш. 154°46′00″ у. д. / 49.45° пн. ш. 154.766667° у. д. (G) (O) (Я)49°27′00″ пн. ш. 154°46′00″ у. д. / 49.45° пн. ш. 154.766667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Анекатан (Расія)
Анекатан
Анекатан
Плошча 315 км²
Насельніцтва 0 чал.
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgАнекатан на Вікісховішчы 
Вулкан Крэніцына

Востраў Анеката́н (рус. Онекотан) - востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 315 км²[1].

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Яго паверхню складаюць тры групы вулканічных вяршынь, злучаных нізінамі. Даўжыня - 42,5 км, шырыня на поўдні - 16,7 км, на поўначы - 11 км. Найвышэйшая кропка паўночнага ўзвышша - актыўны вулкан Нэма (1019 м), сярэдняга - востраканечная гара Шастакова (707 м), паўднёвага - конусная вяршыня актыўнага вулкана Крэніцына (1328 м). Апошні акружаны вадою, якая затапляе кальдэру. Заходні бераг спадзісты, рэзка абрываецца ў мора. Усходні парэзаны залівамі. На востраве некалькі рэк, у тым ліку рака Азёрная, якая дасягае ў даўжыню 8 км. Два вялікіх возера.

Раслінны свет характэрныы для вільготнай тундры. Прадстаўлены лугавым разнатраўем, ягаднікамі, зараснікамі парасонавых, крапівы, алешыны, баршчэўніка, верасам. На нізінах і вакол азёр шмат імшар. Распаўсюджаныя жывёлы - лісы, грызуны, ластаногія, птушкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першымі насельнікамі Анекатана былі айны. На іх мове назва вострава значыла "старое населенае месца".

Рускія і японцы пачалі даследаванне вострава з XVIII ст. У 1875 - 1945 гг. ён уваходзіў у склад Японіі. Айны былі пераселены імі на поўдзень Курыльскіх астравоў. Анекатан выкарыстоўваўся як база рыбаловаў. На поўначы быў пабудаваны гадавальнік для ліс. Японцы праводзілі навуковыя экспедыцыі, пад час якіх была выяўлена пячорнае стойбішча старажытных насельнікаў.

Пасля далучэння да Расіі (1945 г.) на востраве некаторы час дзейнічала памежная застава і пасёлак рыбаловаў у бухце Мусэль. Зараз сталага насельніцтва няма. Востраў зрэдку наведваюць рыбакі, паляўнічыя і турысты.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]