Востраў Анцыферава
Востраў Анцыферава | |
---|---|
рус. Остров Анциферова | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 7 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
Каардынаты: хвіліны даўгаты >= 60 | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Востраў Анцыферава (рус. Анциферова), таксама вядомы як Востраў Шырынкі (рус. Ширинки) - востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 7 км².
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Мае вулканічнае паходжанне. Уяўляе сабой вяршыню адзінкавага вулкана Шырынкі (761 м). Складзены з цвёрдых вулканічных парод. На схілах - каменныя асыпкі. Глебавы покрыў амаль адсутнічае. Паўднёва-заходняя сценка кратара парушана. Берагі абрывістыя. Сталых паверхневых вадацёкаў няма.
Флора надзвычай бедная. Фаўна — марскія птушкі і ластаногія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Востраў ніколі не меў сталага насельніцтва. Да кан. XIX ст. улетку наведваўся айнамі, якія палявалі на ўзбярэжжы на марскіх звяроў. З іх мовы першапачатковая назва вострава Шырынкі перакладаецца як "там, дзе хвалі".
У 1875 — 1945 гг. уваходзіў у склад Японіі.
У 1945 г. быў далучаны да РСФСР.
Зараз бязлюдны.