Аран (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Аран)
Jump to navigation Jump to search
Аран
гэльск. Eilean Arain
MachrieMoorStones.jpg
Характарыстыкі
Плошча430 км²
Насельніцтва5 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва11,63 чал./км²
Размяшчэнне
55°34′22″ пн. ш. 5°14′45″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнШатландыя
РаёнПаўночны Эйршыр
Аран (востраў) (Шатландыя)
Аран
Аран
Аран (востраў) (Шатландыя)
Аран
Аран
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Аран (шатл. гэл.: Eilean Arain («далёкі востраў»); англ.: Arran) — востраў і якая знаходзіцца на ім гістарычная вобласць у заліве Ферт-оф-Клайд на захадзе Шатландыі. У наш час тэрыторыя Арана ўваходзіць у склад вобласці Паўночны Эйршыр.

Найбуйнейшы населены пункт рэгіёна — Бродык на ўсходнім узбярэжжы, былая рэзідэнцыя герцагаў Гамільтан. Востраў Аран — найбуйнейшы востраў заліва Ферт-оф-Клайд. Цэнтральную частку вострава займаюць горы, вышынёй да 874 м над узроўнем мора, уздоўж узбярэжжа цягнецца досыць значная прыбярэжная нізіна. За спалучэнне горных і раўнінных рэгіёнаў Аран завуць «Шатландыяй у мініяцюры». Вакол Арана размяшчаецца некалькі невялікіх астраўкоў.

Востраў са космасу

Гістарычна тэрыторыю Арана насялялі брыцкія плямёны. Пачынаючы з VI стагоддзя сюды пранікаюць скоты-ірландцы, якія далучаюць Аран да сваёй дзяржавы Дал-Рыяда. У IX—X стагоддзях нарвежскія вікінгі падпарадкоўваюць усе астравы заходняга ўзбярэжжа Шатландыі Нарвегіі. У 1263 г. нарвежскі кароль Хокан IV пацярпеў паразу ад шатландцаў, і Аран перайшоў ва ўладанне лордаў Астравоў. Аднак, ужо з пачатку XIII стагоддзя на востраў пачынаюць прэтэндаваць Сцюарты, якія неўзабаве далучаюць яго да сваіх уладанняў. Пасля таго, як Роберт Сцюарт стаў у 1371 г. каралём Шатландыі, Аран увайшоў у склад каралеўскага дамена. У 1467 г. Томас Бойд, жанаты на сястры караля Якава III, атрымаў ад яго востраў і тытул графа Арана. Неўзабаве, аднак, уладанні Бойдаў былі канфіскаваны, а ў 1503 г. Аран быў перададзены Джэймсу Гамільтану, які стаў новым графам Арана. Род Гамільтанаў іграў важныя ролі ў гісторыі Шатландыі XVI—XVII стагоддзяў (падрабязней гл. Гамільтаны), а ў 1643 г. Джэймс Гамільтан быў узведзены ў тытул герцага і стаў адным з самых паслядоўных прыхільнікаў караля Карла I у перыяд Англійскай рэвалюцыі. Герцагі Гамільтан дагэтуль валодаюць значнымі тэрыторыямі на востраве.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]