Вогненная Зямля (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Вогненная Зямля)
Магчыма, вы шукаеце архіпелаг Вогненная Зямля.
Вогненная Зямля
ісп. Isla Grande de Tierra del Fuego
Панарама
Панарама
Характарыстыкі
Плошча47 992 км²
Насельніцтва110 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2,29 чал./км²
Размяшчэнне
54°10′ пд. ш. 68°30′ з. д.HGЯO
АрхіпелагВогненная Зямля
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Вогненная Зямля (востраў) (Паўднёвая Амерыка)
Вогненная Зямля
Вогненная Зямля
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі востраў Вогненная Зямля (ісп.: Isla Grande de Tierra del Fuego) — найбуйнейшы востраў архіпелага Вогненная Зямля. Усходняя частка ўваходзіць у склад Аргенціны, заходняя — у склад Чылі. Плошча - 47992 км². Насельніцтва (2002 г.) - 110 000 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ледавік Вінчыгера каля Ушуаі

Востраў Вогненная Зямля знаходзіцца каля паўднёвага ўскрайка Паўднёвай Амерыкі, аддзелены ад яе Магеланавым пралівам. На поўдні абмежаваны пралівам Бігль. З’яўляецца адначасова самай буйной астраўной тэрыторыяй Аргенціны і Чылі, 29 па велічыні востравам у свеце. Форма Вогненнай Зямлі нагадвае трохкутнік. Даўжыня паўднёвай часткі - каля 440 км. Даўжыня з поўдня на поўнач - 278 км.

Вогненная Зямля марфалагічна звязаны з рэгіёнам Патагонія. Яе геалагічная гісторыя пачалася ў юрскі перыяд падчас распаду старажытнага кантынента Гандвана[1]. У эпоху апошняга аледзянення была звязана з Паўднёвай Амерыкай сухапутным мастом, па якім, як мяркуюць, адразу пасля адступлення ледавіка каля 16 - 10 тысяч гадоў таму сюды прыйшлі жывёлы і людзі.

Вогненная Зямля знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне, на поўдні часцяком здараюцца землятрусы.

Паверхню вострава перасякаюць некалькі горных хрыбтоў, якія падвышаюцца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Найвышэйшымі лічацца горы Дарвіна — хрыбет, які цягнецца з захаду на ўсход у паўднёвай частцы Вогненнай Зямлі. Адна з яго вяршынь Монтэ-Шыптан (на тэрыторыі Чылі) дасягае 2469 м. На паўночным усходзе пераважаюць марэны, якія фарміруюць узгорысты ландшафт. У гарах можна сустрэць сталыя ледавікі і ледавіковыя азёры. Дзякуючы вільготнаму клімату ў нізінах распаўсюджаны тарфянікі. Заходні бераг перасякаюць глыбокія залівы і фіёрды.

Вядомыя карысныя выкапні — жалеза, пірыт, золата, нафта, прыродны газ, торф і інш.

Дзякуючы блізкасці да Антарктыды клімат даволі прахалодны. Ён часткова змягчаецца вільготнымі заходнімі вятрамі і высокімі паўднёвымі гарамі, што не даюць антарктычнаму паветру ўрывацца на астатнюю тэрыторыю вострава. Зіма цягнецца з канца мая да сярэдзіны верасня. Летні сезон пачынаецца ў чэрвені і скончваецца сярэдзінай жніўня. У раёне горада Ушуая сярэдняя тэмпература размяркоўваецца наступным чынам[2]:

Месяц Тэмпература, °C
Студзень 9,6
Люты 9,3
Сакавік 7,7
Красавік 5,7
Май 3,2
Чэрвень 1,7
Ліпень 1,3
Жнівень 2,2
Верасень 4,1
Кастрычнік 6,2
Лістапад 7,8
Снежань 9,1

Для ўзбярэжжа характэрны моцныя вятры да 40 км/гадз. і вышэй[3]. На захадзе гадавая колькасць ападкаў можа дасягаць 4600 мм, на усходнім узбярэжжы — 508 мм[4].

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Сфагнавыя імхі і лес на поўдні Вогненнай Зямлі

Востраў Вогненная Зямля падзяляецца на тры ярка акрэсленыя прыродныя зоны[5]:

  • Паўночная з перавагай травяніста-лугавай расліннасці
  • Цэнтральная, або пераходная з прэрыямі і шырокалісцевымі лясамі
  • Паўднёвая з перавагай субантарктычных лясоў, якія паднімаюцца ўздоўж схілаў гор да вышыні 600 м.

Распаўсюджаныя віды лясной флоры[6]: бук-ленга, бук Магелана, хмызняк натафагус ньірэ, мясцовая разнавіднасць карыцы Drimys winteri, розныя віды архідэй, фіялак, угні, трыснягу. Часцяком сустракаюцца грыбы, мох, лішайнікі. Асаблівую эканамічную ролю на Вогненнай Зямлі здаўна мелі значныя запасы сфагнуму, які здабываюць і выкарыстоўваюць як таннае паліва.

У гарах дамінуе альпійская расліннасць[7], у тым ліку хмызняк-натафагус, болакс, азарэла і іншыя віды, якія выдатна растуць на камянях. Лугавая флора поўначы блізкая да патагонскай, у жывёлагадоўчых раёнах і каля гарадоў былі штучна інтрадуцыраваны цюльпаны, лубін, канюшына і г. д.

Наземная фаўна не вельмі разнастайная. Яна прадстаўлена гуанака, мясцовымі шэрымі лісамі, кульпеа і некалькімі відамі грызуноў. На востраве шмат казурак. На поўначы сустракаюцца яшчаркі. У прыбярэжнай зоне жывуць ластаногія, у тым ліку рэдкія цюлені-манахі, выдры. Дзякуючы чалавеку на Вогненную Зямлю трапілі трусы, андатра, бабёр[8]. Яны хутка размножыліся, аднак уяўляюць небяспеку для мясцовай прыроды. Прыкладам таму з’яўляюцца бабры[9]. Яны былі ўвезены ў аргенцінскую частку вострава ў 1946 г. для атрымання каштоўнага футра. У адсутнасці прамых ворагаў гэтыя жывёлы цудоўна адаптаваліся. Аднак з цягам часу выявілася, што бабры губяць мясцовыя лясы, бо большасць паўднёваамерыканскіх відаў дрэў хутка гіне, калі атрымоўвае пашкоджанні каранёў. У нашы дні з інтрадуцыраванымі відамі жывёл вядзецца бязлітасная барацьба.

Прырода Вогненнай Зямлі славіцца сваімі птушкамі. Востраў насяляюць шматлікія віды чайкавых, бакланы, галубы, качкі, гусі, смарагдавыя чыюкі, ястрабы, пінгвіны, крумкачовыя, кондары і інш. У марскіх водах каля вострава трапляюцца кіты, дэльфіны, вялікая разнастайнасць рыб, галаваногіх, малюскаў, членістаногіх.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Найстаражытнейшыя чалавечыя паселішчы на востраве Вогненная Зямля ўзніклі ў 10 тысячагоддзі да н. э. - 9 тысячагоддзі да н. э. Прыкладна да 8500 г. да н. э. паміж Вогненнай Зямлёй і Паўднёвай Амерыкай існаваў сухапутны перасмык, што дазваляў перасяляцца на востраў з суседняй Патагоніі. Археалагічныя раскопкі паказалі, што першыя пасяленцы жылі пераважна дзякуючы эксплуатацыі прыродных рэсурсаў унутраных зямель, аднак у 7500 - 6000 гг. да н. э. адбылася паступовая адаптацыя да вобраза жыцця марскіх паляўнічых і рыбаловаў[10].

У 1520 г., калі востраў быў адкрыты іспанскай экспедыцыяй на чале Ф. Магелана, Вогненная Зямля была населена некалькімі народамі. Паўночную і цэнтральную часткі займалі качэўнікі она, асноўным заняткам для якіх было паляванне на гуанака. Паўднёва-усходнюю ўскраіну займалі хаўшы, блізкія па мове і културы да она. На поўдні і захадзе Вогненнай Зямлі жылі качэўнікі-рыбаловы яганы і алакалуфе[11]. Розніца ў занятках вызначала пэўную ізаляванасць паляўнічых на гуанака ад рыбаловаў. Аднак лінгвісты сцвярджаюць адзінае паходжанне дзвюх груп народаў з Патагоніі. Гэта падцвярджаецца і даследаваннямі палеагенетыкаў[12][13].

Ф. Магелан даў востраву назву Вогненная Зямля (ісп.: Tierra del Fuego, згодна іншай версіі першасная назва была Зямля Дымоў ісп.: Tierra de los Humos) з-за мноства вогнішчаў тубыльцаў, якія ён убачыў з мора. Еўрапейскія картографы палічылі Вогненную Зямлю часткай кантынента Terra Australis Incognita. Гэта было канчаткова абвергнута галандскімі мараплаўцамі толькі ў 1615 г. пасля адкрыцця імі мыса Горн[14]. Хаця ў XVI - XVIII стст. Магеланаў праліў з’яўляўся ажыўленым марскім шляхам, кантакты паміж еўрапейцамі і карэнным насельніцтвам былі вельмі абмежаванымі. Сітуацыя змянілася ў XIX ст., калі пачалося навуковае вывучэнне Вогненнай Зямлі. З сярэдзіны XIX ст. улады Чылі і Аргенціны стымулявалі перасяленне еўрапейскіх каланістаў, што ўпадабалі пагорыстыя тэрыторыі для авечкагадоўлі. У 1881 г. востраў быў падзелены паміж гэтымі краінамі на 2 часткі.

Еўрапейскай каланізацыі Вогненнай Зямлі паспрыяла "залатая ліхаманка" канца XIX - пачатку XX ст. У 1884 г. французская экспедыцыя паведаміла аб знаходках золата на ўсходзе вострава. На Вогненную Зямлю пачалі прыязджаць золатаздабытчыкі з Аргенціны і Чылі. Многія з іх былі выхадцамі з краін Усходняй Еўропы. Адным з найбольш вядомых быў румынскі інжэнер Юліюш Попер. Заснаваная ім кампанія не толькі здабывала каштоўны метал, аднак адбівала свае манеты, прызнаныя афіцыйнымі ўстановамі Аргенціны. "Залатая ліхаманка" цягнулася прыкладна 2 дзесяцігоддзі і скончылася вычарпаннем даступных радовішчаў[15]. Яе сумным наступствам стала амаль поўнае вынішчэнне карэнных жыхароў у выніку прамых сутычак з еўрапейскімі пасяленцамі або распаўсюджвання прывезеных імі захворванняў. Спробы захавання жыццяў і вывучэння культуры абарыгенаў прадпрымаліся хрысціянскімі місіянерамі, аднак часцяком былі марнымі.

З 1949 г. на Вогненнай Зямлі вядзецца здабыча нафты. У апошнія дзесяцігоддзі імкліва развіваецца турызм.

Вогненная Зямля ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Вогненная Зямля адбываліся падзеі, адлюстраваныя ў сусветным кіно і літаратуры, у тым ліку ў рамане М. Рыда The Land of Fire: A Tale of Adventure ("Зямля агню: Прыгодніцкая казка") і аповесці Я. Маўра "Сын вады".

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]