Востраў Вількіцкага (Карскае мора)
Jump to navigation
Jump to search
| Востраў Вількіцкага | |
| 73°28′ пн. ш. 75°45′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Карскае мора |
| Краіна | |
| Рэгіён | Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга |
| Плошча | 170 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
Востраў Вількіцкага (руск.: Остров Вилькицкого), расійскі востраў размешчаны на ўсходзе Карскага мора, паміж Обскай губой і Енісейскім залівам. Адносіцца да тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Востраў мае форму паўмесяца, звернутага выпукласцю на поўнач. Шырыня каля 9 км, даўжыня каля 18 км. Паверхня пясчаная, узгорыстая, пакрытая тундравай расліннасцю. Адкрыты ў 1874 годзе. Сваю назву востраў атрымаў у гонар рускага гідрографа-геадэзіста генерал-лейтэнанта А. І. Вількіцкага.
Тапаграфiчныя карты[правіць | правіць зыходнік]
- (руск.) Тапаграфічная карта S-43-XXI,XXII.
- (руск.) Тапаграфічная карта S-43-XXIII,XXIV.