Грыбная скала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Грыбная скала)
Востраў Грыбная скала

Грыбная скала (мальт.: Il-Ġebla tal-Ġeneral, літар. Генеральская скала) — маленькі астравок, створаны 60-мятровым масівам вапняка на ўваходзе ў бухту, размешчаную непадалёку ад Дуэйра, на востраве Гоца, які ўваходзіць у Мальтыйскі архіпелаг.

Генерал Мальтыйскага ордэна, відавочна, адкрыў рэдкую клубневую расліну, падвід роду Фукус (Fucus) Fucus coccineus melitensis, памылкова названую грыбом (Fungus), якая расла на палогай вяршыні скалы. Гэтай агідна пахкай расліне прыпісваліся лекавыя ўласцівасці, і рыцары выкарыстоўвалі яе як кроваспыняючы сродак для ран і лека пры дызентэрыі. Расліна лічылася настолькі каштоўнай, што яе нярэдка дарылі выдатным арыстакратам і наведвальнікам Мальтыйскіх астравоў. Вялікі магістр Мальтыйскага ордэна Мануэль Пінту дэ Фонсэка (англ.: Manuel Pinto de Fonseca) у 1746 годзе забараніў наведванне скалы (парушальнікі караліся трохгадовым зняволеннем на галерах Мальтыйскага ордэна), устанавіў пастаянную варту і нават пабудаваў хісткае збудаванне, па тыпу сённяшней канатнай дарогі (карзіну, падвешаную да вяроўкі), якое злучала скалу з размешчаным у 50 метрах востравам Гоца. Пазней стала ясна, што ўсе гэтыя намаганні былі ні да чаго, бо Fucus coccineus melitensis не мае навогул ніякіх лекавых уласцівасцей.

У наш час Грыбная скала з’яўляецца прыродным заказнікам, але прыбрэжная зона адкрыта для купальшчыкаў і нырцоў.