Д’Юрвіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Д'Юрвіль)
Д’Юрвіль
англ. D'Urville Island
Характарыстыкі
Плошча150 км²
Насельніцтва52 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,35 чал./км²
Размяшчэнне
40°50′ пд. ш. 173°52′ у. д.HGЯO
АкваторыяТасманава мора
Краіна
Д’Юрвіль (Новая Зеландыя)
Д’Юрвіль
Д’Юрвіль
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Д’Юрвіль (англ.: D'Urville Island) — востраў ля паўночнага ўзбярэжжа вострава Паўднёвы ў Новай Зеландыі. Названы ў гонар французскага мараплаўца Дзюмон-д’Юрвіля. Арыгінальная назва вострава на мове маары — Рангітота-кі-тэ-Тонга (Rangitoto ki te Tonga)[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча вострава складае 150 км², што робіць яго восьмым па велічыні востравам Новай Зеландыі. Даўжыня — 27 км, а шырыня — 9,6 км[2]. Найвышэйшы пункт вострава — узгорак Атэмпт-Хіл (726 м). На поўнач ад вострава знаходзіцца праліў Кука, на поўдні востраў аддзелены ад вострава Паўднёвы небяспечным пралівам Фрэнч-Пас, хуткасць цячэння ў якім дасягае 14 км/гадз. Акрамя таго, у праліве ўтвараецца вялікая колькасць водаваротаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты ў 1642 годзе галандскім мараплаўцам Абелем Тасманам[3]. Аднак сучасную назву ён атрымаў толькі 29 студзеня 1827 года, калі праз праліў Фрэнч-Пас праплыў французскі падарожнік Дзюмон-д’Юрвіль, у гонар якога і быў названы востраў[2].

Зноскі

  1. Rangitoto ki te Tonga/D’Urville Island (англ.)(недаступная спасылка). Place Name Submission Report. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  2. а б Discovering D'Urville (англ.)(недаступная спасылка). New Zealand Historic Places Trust Pouhere Taonga. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2007. Праверана 21 чэрвеня 2015.
  3. Marlborough and Nelson (англ.)(недаступная спасылка). Lonely Planet. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 21 чэрвеня 2015.