Кацельны

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Кацельны)
Перайсці да: рух, знайсці
Кацельны
NEWSIB2Kotel.png
075°26′20″ пн. ш. 138°49′36″ у. д.HGЯO
Акваторыя Паўночны Ледавіты акіян
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Кацельны (Расія)
Кацельны
Кацельны
Плошча 23 200 км²
Насельніцтва 0 чал.
Кацельны
Кацельны
Commons-logo.svg Кацельны на Вікісховішчы

Кацельны (рус. Котельный, якуцк. Олгуйдаах арыы) — самы вялікі востраў у архіпелагу Новасібірскіх астравоў, у групе астравоў Анжу. Плошча — 23200 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты ў 1773 г. рускім здабытчыкам Іванам Ляхавым. Даследаванні вяліся з 1805 г. На востраве знаходзіцца пахаванне ўдзельніка першай рускай палярнай экспедыцыі (1900—1902 гг.) Г. Э. Вальтэра.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў складаецца пераважна з вапнякоў і сланцаў. Рэльеф пагорысты. Найвышэйшы пункт — г. Малакатын-Тас (361 м). Ёсць рэкі і азёры.

Сярэдняя тэмпература ў лютым — −29,7 °C. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — 2,9 °C. Гадавая норма ападкаў — 150 мм.

Кацельны знаходзіцца ў зоне арктычных пустынь з рэдкай травяніста-хмызняковай расліннасцю сярод каменных россыпаў і паліганальных глеб. Распаўсюджаныя жывёлы: пясец, мядзведзь белы, шмат птушак. Уваходзіць у запаведную зону. Знаходкі вымерлых звяроў, у тым ліку мамантаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зараз сталага насельніцтва няма, аднак улетку востраў наведваюць даследчыкі і здабытчыкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]