Луйтла-Дуймун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Луйтла-Дуймун)
Луйтла-Дуймун
Lítla Dímun
Характарыстыкі
Плошча0,8 км²
Найвышэйшы пункт414 м
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
61°38′ пн. ш. 6°42′34″ з. д.HGЯO
Краіна
Луйтла-Дуймун (Фарэрскія астравы)
Луйтла-Дуймун Lítla Dímun
Луйтла-Дуймун
Lítla Dímun
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луйтла-Дуймун (фар.: Lítla Dímun «Малы Дуймун») — самы маленькі і адзіны незаселены з 18 Фарэрскіх астравоў, размешчаных паміж Шатландыяй і Ісландыяй. Плошча 0,8 км². Найвышэйшы пункт — гара Раван вышынёй 414 метраў. Востраў незаселены.

Назва «Дуймун» меркавана паходзіць з кельцкай мовы і азначае «два ўзгоркі». Маюцца на ўвазе дзве гары на суседніх астравах Вялікі і Малы Дуймун.

Малы Дуймун ніколі не быў населены. Яго адзіныя насельнікі — авечкі і тупікі. Авечак тут пасвяць са старажытных часоў.

На востраве — самая бедная флора Фарэрскіх астравоў, якая налічвае ўсяго восем відаў раслін.

У 1850 годзе востраў быў прададзены з таргоў за 5000 дацкіх талераў. У часе гандлю каралеўскія прадстаўнікі штучна завышалі цану, каб узбагаціць каралеўскую казну.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]