Літл-Кайман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Літл-Кайман)
Літл-Кайман
англ. Little Cayman
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча26 км²
Насельніцтва400 чал.
Шчыльнасць насельніцтва15,38 чал./км²
Размяшчэнне
19°41′12″ пн. ш. 80°02′38″ з. д.HGЯO
АрхіпелагКайманавы астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Літл-Кайман (Кайманавы астравы)
Літл-Кайман
Літл-Кайман
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літл-Ка́йман або Малы Ка́йман (англ.: Little Cayman) — востраў у Карыбскім моры ў складзе Кайманавых астравоў. Плошча - 26 км². Насельніцтва - 400 чал. (2010 г.)

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Літл-Кайман месціцца на платформе падводнага вулканічнага хрыбта. Паверхня складзена арганічнымі ападкамі, якія ўтварылі вапняковае плато, што ў выніку падняцця хрыбта і падзення ўзроўню акіяна ўзвысілася над вадой. Кіпрыя глебы выдатна ўсмоктваюць вільгаць, таму паверхневых вадацёкаў на Літл-Каймане няма. Вада разбурае вапняковы фундамент, утварае прыбярэжныя скалы і пячоры. Найвышэйшы пункт вострава знаходзіцца на ўзбярэжжы і дасягае 12 м. Літл-Кайман славіцца белымі каралавымі пляжамі.

Клімат трапічны пасатны. У летнюю пару частыя ўраганы.

На востраве захаваліся рэшткі першароднага лесу, аднак флора і фаўна сушы бедныя. Пераважаюць ксерафіты. Востраў насяляюць птушкі, ігуаны, марскія чарапахі, казуркі і г. д.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Літл-Кайман быў адкрыты 11 мая 1503 года экспедыцыяй Х. Калумба і разам з востравам Кайман-Брак названы Лас-Тартугас. З сярэдзіны XVII стагоддзя на Літл-Каймане сяліліся англійскія каланісты з Ямайкі. У 1670 годзе востраў афіцыйна быў прызнаны каланіяльным валоданнем Англіі. З 1962 года знаходзіцца ў складзе брытанскай заморскай тэрыторыі астравы Кайман.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Літл-Кайман існуе некалькі паселішчаў. Самае вялікае паселішча Блаф знаходзіцца на паўночным захадзе. Традыцыйнымі заняткамі мясцовага насельніцтва лічацца рыбалоўства і сельская гаспадарка, аднак у апошнія 30 гадоў імкліва развіваецца турыстычная сфера. Літл-Кайман спецыялізуецца на эксклюзіўным абслугоўванні багатых вандроўнікаў. Большасць прадуктаў імпартуюцца звонку. Востраў добра тэлефікаваны. Маюцца кабатажны порт і мясцовы аэрапорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]