Востраў Муху

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Муху
Muhu.jpg
58°36′ пн. ш. 23°15′ у. д.HGЯO
Архіпелаг Маанзундскі архіпелаг
Краіна Flag of Estonia.svg Эстонія
Востраў Муху (Эстонія)
Муху
Муху
Плошча 198 км²
Насельніцтва 1 918 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 9,687 чал./км²
Паўночны бераг
Паўночны бераг
Commons-logo.svg Муху на Вікісховішчы

Му́ху (таксама вядомы як Маон, Мухумаа; эст.: Muhu) — трэці па велічыні востраў Эстоніі пасля Саарэмаа і Хіюмаа агульнай плошчай 198 (204[1]) км². З'яўляецца часткай Маандзундскага архіпелага Балтыйскага мора.

Вышыні да 24[1] м. Як і суседнія астравы, Муху малаўрадлівы, бо складзены галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладаннямі антрапагена. Глебы друзавыя і пясчаныя. Маюцца хваёвыя лясы, а па берагах зараснікі трыснягу.

Асноўныя гаспадарчыя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля. На ўсходнім беразе вострава знаходзіцца порт Куйвасту.

Насельніцтва вострава — 1918 чалавек (2010). На востраве нарадзіўся эстонскі пісьменнік Ааду Хінт.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 293. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 293. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]