Востраў Палонскага
| востраў Палонскага | |
|---|---|
| руск. Остров Полонского | |
Выгляд з космасу | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 11,57 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 43°37′52,60″ пн. ш. 146°19′43,70″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Востраў Палонскага (руск.: Полонского, яп.: 多楽島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 11,57 км².
Мае вулканічнае паходжанне. Вышыня паверхні да 18 м, значная частка забалочана. На поўдні вылучаюцца 2 возеры. Пакрыты травяной і хмызняковай расліннасцю. На ўзбярэжжы ёсць пясчаныя пляжы.
Айны называлі востраў Палонскага Тарара вука («скураны рамень»). У 1875—1945 гг. належаў Японіі. У гэты перыяд на востраве існавала некалькі рыбацкіх паселішчаў, жыло 1457 чал. У 1945 г. заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. На востраве захаваліся рэшткі двух японскіх і аднаго савецкага паселішчаў.
У нашы дні ненаселены. З’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 多楽島(歯舞群島)の島勢 Архівавана 10 лютага 2013.
- Е. В. Линник, Заповедник «Курильский» Архівавана 28 лістапада 2022.
- Ученые заповедника «Курильский» вернулись из экспедиции на остров Полонского
