Прынс-Эдвард (востраў, ПАР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Прынс-Эдвард, ПАР)
Прынс-Эдвард
афрык. Prins Eduard, англ. Prince Edward
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча45 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
46°38′46,80″ пд. ш. 37°57′45,50″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Прынс-Эдвард (востраў, ПАР) (Індыйскі акіян)
Прынс-Эдвард
Прынс-Эдвард
Map

Прынс-Э́двард (афр.: Prins Eduard, англ.: Prince Edward) — востраў аднайменнага архіпелага ў Індыйскім акіяне. Агульная плошча — 45 км². Ненаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Прынс-Эдвард месціцца на паўднёвым захадзе Індыйскага акіяна за 2477 км на паўднёвы ўсход ад Прэторыі, сталіцы ПАР, за 21 км на паўночны ўсход ад вострава Марыён, найбуйнейшага ў групе. Мае вулканічнае паходжанне. Падводная частка ўзвышаецца над дном акіяна на 3000 м, звязана з востравам Марыён. Найвышэйшы пункт над узроўнем мора — пік Ван Зіндэрэна Бакера (672 м).

Клімат вострава Прынс-Эдвард субантарктычны, аднак адрозніваецца ўплывам субтрапічных паветраных мас, што перамяшчаюцца ў летні сезон з поўначы. Лета і зіма надзвычай вільготныя. У зімовыя месяцы назіраецца апусканне тэмпературы ніжэй за 0 °C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Глебы вострава Прынс-Эдвард пачалі фарміравацца каля 15 тысяч гадоў таму на аснове старажытных шэрых і новых чорных лаў, аднак з-за сталага выветрывання іх пласт вельмі тонкі, бедны на азот. Толькі на ўзбярэжжы паміж скальных прагалаў знаходзяцца тарфянікі. Флора бедная, прадстаўлена травяністай тундрай. На востраве шмат марскіх птушак, у тым ліку пінгвінаў і буравеснікаў. На беразе спыняюцца цюлені.

Востраў уваходзіць у склад марскога запаведніка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Прынс-Эдвард быў выпадкова адкрыты галандцамі ў 1663 г., але з-за памылкі на карце яго існаванне доўгі час не пацвярджалася іншымі экспедыцыямі. Толькі ў 1772 г. ён быў нанава адкрыты французскай экспедыцыяй на чале з Маркам Жазэфам Марыёнам-Дуфрэнам (17241772). У 1776 г. Джэймс Кук даў яму назву ў гонар нованароджанага сына Георга III.

У 1908 г. Вялікабрытанія выдала паўднёваафрыканскай прыватнай кампаніі ліцэнзію, што дазваляла весці на востраве здабычу гуана, аднак здабыча так і не пачалася.

29 снежня 1947 г. быў абвешчаны тэрыторыяй ПАР.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]