Востраў Рускі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рускі
Russia - Roesski-Vladivostok.PNG
43°00′ пн. ш. 131°50′ у. д.HGЯO
Архіпелаг Архіпелаг імператрыцы Яўгенія
Акваторыя Японскае мора
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Прыморскі край
Раён Уладзівасток
Востраў Рускі (Расія)
Рускі
Рускі
Востраў Рускі (Прыморскі край)
Рускі
Рускі
Плошча 97,6 км²
Найвышэйшы пункт 291,2 м
Насельніцтва (2002) 5 204 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 53,32 чал./км²
Russkiy island.jpg
Commons-logo.svg Рускі на Вікісховішчы
Востраў Рускі

Русківостраў у Японскім моры ў некалькіх кіламетрах ад Уладзівастока. Належыць Расіі і з'яўляецца часткай Фрунзенскага адміністрацыйнага раёна Уладзівастока.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рускі размешчаны ў заліве Пятра Вялікага ў Японскім моры, паўднёвей Уладзівастока (найменшая адлегласць паміж кантынентальнай часткай горада і востравам 600 метраў). Ад паўвострава Мураўёва-Амурскага, дзе размешчаная асноўная частка Уладзівастока, Рускі аддзелены пралівам Басфор Усходні. З захаду востраў амываецца водамі Амурскага заліва, а з поўдня і ўсходу – Усурыйскага. З поўначы ад наступнага вострава архіпелага, вострава Папова, Рускі аддзяляе праліў Старка.

Геаграфічныя каардынаты: 42°59′44″ п. ш. 131°50′48″ у. д.

Тэрыторыя вострава займае 97,6 км², даўжыня — каля 18 км, шырыня — каля 13 км. Насельніцтва — 5,5 тысяч чалавек. У берагі вострава ўдаюцца некалькі бухт, найбуйная з якіх — бухта Новік. Гэтая бухта дзеліць востраў на дзве няроўныя часткі: паўднёва-заходнюю (буйнейшую) і поўнача-ўсходнюю (вузейшую), якая носіць таксама назву паўвостраў Сапёрны. У мясцовай тапаніміцы ёсць устойлівы тэрмін «Той бок». Жыхары абедзвюх частак вострава завуць процілеглую частку «Той бок».

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф гарысты, характэрны для поўдня Прымор'я. На востраве налічваецца 47 вяршыняў рознай вышыні, якія называюцца сопкамі. Найбольш буйныя з іх размешчаныя ў цэнтральнай частцы вострава: гара Рускіх (291,2 м), Галоўная (279,8 м) і Цэнтральная (254,9 м). Берагі вострава ў асноўным скалістыя, абрывістыя. Месцамі на іх бачныя агаленні горных парод.

Адміністрацыйная прыналежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рускі з'яўляецца часткай Фрунзенскага раёна Уладзівастока. Часам яго называюць «Далёкаўсходні Кранштадт» па аналогіі з вядомым раёнам Санкт-Пецярбурга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назву востраву даў генерал-губернатар Усходняй Сібіры граф Н.Н. Мураўёў-Амурскі. Востраў афіцыйна стаў часткай Расіі ў другой палове XIX ст. Па адной версіі, востраў быў названы Рускім у гонар Расіі і яе народа, прадстаўнікі якога займаліся даследаваннем Далёкага Усходу. Па іншай, назва вострава пазнейшая і проста дубліруе назву гары Рускіх, названай так у гонар аднаго з членаў экіпажаў першых расійскіх даследчыкаў вострава.

У 1859 годзе ў Расіі была выдадзеная першая карта, на якой упершыню быў паказаны востраў Рускі. Праўда не цалкам, а толькі яго заходні і паўночны берагі. Поўная здымка вострава была зроблена экспедыцыяй падпалкоўніка корпуса флоцкіх штурманаў У. Бабчына ў 1862 годзе падчас апісання заліва Пятра Вялікага, пасля чаго ў 1865 годзе была выдадзена карта, на якой востраў пазначаны цалкам і названы імем першага вайскоўца губернатара Прыморскай вобласці контр-адмірала П. Казакевіча. Спачатку востраў звалі то Рускім, то Казакевіча, аднак, пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны за ім канчаткова замацавалася цяперашняя назва.

У 60-х гадах XIX стагоддзя пры нарэзцы земляў для стварэння ўдзельнага ведамства кіраўнік яго сібірскім аддзяленнем Г. Фуругельм прызнаў востраў Рускі нараўне з іншымі раёнамі найбольш прыдатным для арганізацыі земляробства. Нягледзячы на гэта, у лік земляў удзельнага ведамства ў 1867 годзе Рускі не ўвайшоў.

Развіццё берагавой абароны вострава і размяшчэнне тут войскаў прывяло да таго, што на ім стала павялічвацца і колькасць грамадзянскіх жыхароў. Адны з іх заняліся агародніцтвам, забяспечваючы гароднінай не толькі востраў, але і Уладзівасток. Іншыя ўключыліся ў абслугоўванне патрэб вайскоўцаў. У гэты час колькасць грамадзянскага люду на востраве дасягнула 236 чалавек, а да 1895 года ўзрасло да 3 тысяч. Дадатковай дзейнасцю мясцовых жыхароў стала забеспячэнне ўладзівастокцаў дровамі, а заводчык М. Фёдараў арандаваў шрубавы катар «Дружок» і арганізаваў рэгулярныя рэйсы ў горад.

У 1890 годзе інжынер-падпалкоўнік К. Чарнакніжнікаў распрацаваў праект будаўніцтва Уладзівастоцкай крэпасці, дзе ён упершыню звяртае ўвагу на геаграфічныя перавагі гары Рускіх на востраве Рускім. Па розных прычынах будаўніцтва батарэі на гэтай гары зацягнулася, і было скончана толькі ў 30-х гадах 20-га стагоддзя. І менавіта адсутнасць падобнай батарэі дазволіла японскай эскадры бесперашкодна зайсці ў заліў і абстраляць Уладзівасток.

У 18951896 гадах, калі пачалася ўзмоцненая пабудова вострава, у сувязі з чым почаўся новы прырост насельніцтва, было вырашана ўзвесці царкву. Будаўніцтва здзяйснялася за кошт ахвяраванняў насельніцтва, але асноўнае ўкладанне сродкаў належала падрадчыку ваеннага ведамствы і купцу першай гільдыі М. Сувораву. Царква на 400 вернікаў узводзілася з дрэва і была завершаная ў 1897 годзе, а таксама асвячоная ў прысутнасці губернатара Прыморскай вобласці.

Асабліва паўплывала на развіццё для развіцця вострава Рускі будаўніцтва канала ў 1898 годзе, які злучыў праліў Басфор Усходні з бухтай Новік, дзе ў руска-японскую вайну базіраваліся падводныя лодкі. Востраў, які штучна ўзнік пры гэтым, назвалі імем Алёны.

У 1909 года было адчыненыя могілкі, у 1916 – паштовае аддзяленне. З 1899 па 1914, у перыяд абвастрэння адносін з Японіяй, на выспе разгарнулася актыўнае будаўніцтва Уладзівастоцкай крэпасці. У сувязі з гэтым на Рускім нават з'явілася чыгунка, якая забяспечвала дастаўку грузаў да месцаў будаўніцтва. Маштабы будаўніцтва былі проста каласальнымі. Да 1915 года на Рускім былі збудаваны 16 фартоў і 27 берагавых батарэй, парахавыя склепы і патронные склады, прыстань для караблёў, мінна-прыстрэлачная (тарпедная) станцыя, 4 тэлефонныя станцыі.

Насельніцтва астравы ў 1908 годзе дасягнула 25 тысяч чалавек. Будаўніцтва крэпасці канчаткова завяршылася ў 1922 годзе, калі японскія войскі па дамове з савецкім урадам пагадзіліся пакінуць Прымор'е пры ўмове, што крэпасць зачыняць. Таксама ў 1908 годзе на востраве была пабудаваная першая ў Расіі станцыя абсервацыі,якая надзейна абараняе Уладзівасток ад чумы, халеры і іншых захворванняў. У гэтым жа годзе вялікі князь Сяргей Міхайлавіч Раманаў, падчас візіту на востраў, назваў Уладзівастоцкую крэпасць самой падрыхтаванай, і адна з батарэй была названая Вялікакняжацкай.

У 19131914 гадах тут праходзіў службу герой японскай вайны генерал Карнілаў, знаходзячыся ў ссылцы. Тут ж размяшчаўся знакаміты на ўсю краіну дысцыплінарны батальён. У 1920 годзе на востраве Рускі размяшчалася калонія 800 петраградскіх дзяцей, якія ў 1918–1920 гадах па волі акалічнасцей здзейснілі поўнае кругасветнае падарожжа, практычна невядомае шырокай грамадскасці аж да 2005 года.

Савецкі і постсавецкі час[правіць | правіць зыходнік]

У савецкі час востраў доўга меў статус зачыненай тэрыторыі, тут размяшчалася мноства воінскіх частак і знакамітыя ўмацаванні Уладзівастоцкай крэпасці. На востраве ў савецкія часы размяшчаўся ваенны гарадок. Пасля распаду СССР на востраве быў створаны аздараўленчы комплекс «Белы Лебедзь». Востраў Рускі як і востраў Папова, з'яўляецца месцам адпачынку жыхароў Уладзівастока. На востраве няма прамысловых, будаўнічых і іншых прадпрыемстваў. У 2002 годзе на востраве быў створаны Свята-Серафімаўскі мужчынскі манастыр.

Транспартныя зносіны[правіць | правіць зыходнік]

Паміж горадам і востравам існуе рэгулярная паромная пераправа (зімой узнікаюць праблемы).

Эканамічныя перспектывы[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе адміністрацыя Прыморскага края распрацавала інвестыцыйны праект "Развіццё вострава Рускі". Па праекце на востраве плануецца размясціць комплекс вытворчасцей у сферы бія- і інфармацыйных тэхналогій, універсітэцкі комплекс сусветнага ўзроўня, міжрэгіянальны медыцынскі цэнтр. Урад РФ у 2006 годзе ўхваліў будаўніцтва маста ад Уладзівастока да вострава Рускі. Акрамя таго, праграмай прадугледжана будаўніцтва спартыўна-рэкрэацыйных, музейных і гасцінічных комплексаў, жылога фонду. Як адзначае ІТАР-ТАСС, у перспектыве менавіта востраў Рускі стане кропкай росту для ўсяго Далёкаўсходняга рэгіёна, буйным цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва са краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што саміт АЦЭС (арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва) у 2012 годзе ў выпадку, калі ён адбудзецца ў Расіі, пройдзе на Рускім.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Астравы Расіі ў Японскім моры Шаблон:Уладзівастоцкая гарадская акруга