Сахалін
Сахалін | |
---|---|
рус. Сахалин | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 76 600 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 609 м |
Насельніцтва | 493 000 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 6,44 чал./км² |
Размяшчэнне | |
050°51′ пн. ш. 143°08′ у. д.HGЯO | |
Акваторыі | Ахоцкае мора, Ціхі акіян |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Сахалінская вобласць |
![]() |
Сахалін — востраў каля ўсходняга ўзбярэжжа Азіі. Уваходзіць у склад Сахалінскай вобласці, буйнейшы востраў у складзе Расійскай Федэрацыі.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Амываецца Ахоцкім і Японскім марамі. Ад мацерыковай Азіі аддзелены Татарскім пралівам (у самай вузкай частцы — праліў Невяльскога[1] — мае шырыню 7,3 км і замярзае зімой); ад японскага вострава Хакайда — пралівам Лаперуза.
Даўжыня вострава 948 км, шырыня ад 6 (на Охінскім паяску)[2] да 160 км. Берагі зрэзаны слаба. Буйнейшыя залівы: Аніва і Цярпення. У мора значна выступаюць паўастравы Шміта, Цярпення, Крыльёнскі і Таніна-Аніўскі. Рэльеф вызначаецца сярдневысотнымі гарамі, нізкагор'ямі і нізіннымі раўнінамі[2]. Уздоўж берагоў працягнуліся Заходне-Сахалінскія (вышыні да 1330 м, гара Онар) і Усходне-Сахалінскія (вышыні да 1609 м, гара Лапаціна) горы. Паміж імі знаходзіцца Тымь-Паранайская нізіна. Паўночную частку вострава, за выключэннем паўвострава Шміта, займае Паўночна-Сахалінская раўніна.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ 2,0 2,1 Сахалин // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 204—205. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сахалин // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Сахалин // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)