Сент-Вінсент

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Сент-Вінсент)
Перайсці да: рух, знайсці

Сент-Вінсент
ByresSaintVincent.jpg
13°15′ пн. ш. 61°12′ з. д.HGЯO
Архіпелаг Малыя Антыльскія астравы
Акваторыя Карыбскае мора
Краіна Flag of Saint Vincent and the Grenadines.svg Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу

Сент-Вінсент (англ.: Saint Vincent) — вулканічны востраў у Карыбскім моры ў складзе Наветраных астравоў (архіпелаг Малыя Антыльскія астравы). Самая вялікая частка дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Размяшчаецца паміж астравамі Сент-Люсія (аддзелены пралівам Сент-Вінсент) і Бекія. Плошча 344 км².

Асноўную частку в. Сент-Вінсент займаюць горы, пакрытыя лясамі. Вышэйшы пункт вострава — вулкан Суфрыер (1234 м). Клімат трапічны, пасатны, вільготны; максімальная колькасць ападкаў у маі-лістападзе. Часта бываюць моцныя ўраганы.

Насельніцтва 116 тысяч чалавек (2001); галоўным чынам негры (нашчадкі рабоў) 66 %, мулаты 19 %, уключаючы чорных карыбаў (гарыфы - ад змешвання неграў і індзейцаў карыбаў); еўрапейцы (англічане, партугальцы) 3,5 %; індыйцы 5,4 %, індзейцы 2 %. Афіц. мова - англійская; гутарковы - дыялект англійскай. Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты.

Галоўны горад і порт — Кінгстаўн. Маецца аэрапорт.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Перавагі: бананы; але выгодны доступ да рынка ЕС сканчаецца ў 2006 г. Патэнцыял для турызму. Стабільная валюта. Вядучы вытворца марантавага крухмалу. Рост інфраструктуры.

Слабыя бакі: нізкае дыверсіфікаванне. Канкурэнцыя з боку пастаўшчыкоў бананаў з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерык.