Востраў Сімушыр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сімушыр
Симушир
Kuriles Simushir.PNG
Каардынаты: Каардынаты: 46°58′00″ пн. ш. 152°00′00″ у. д. / 46.966667° пн. ш. 152° у. д. (G) (O) (Я)46°58′00″ пн. ш. 152°00′00″ у. д. / 46.966667° пн. ш. 152° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Сімушыр (Расія)
Сімушыр
Сімушыр
Плошча 227,6 км²
Насельніцтва 0 чал.
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgСімушыр на Вікісховішчы 

Востраў Сімушыр (рус. Симушир) - востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 227,6 км²[1].

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 59 км, найбольшая шырыня - 13 км. Складаецца з некалькіх вулканічных масіваў, злучаных узгорыстымі і нізіннымі пярэсмыкамі. Паўночная і паўночна-ўсходнія ўскраіны ўзгорыстыя.

Найвышэйшая кропка - вулканічны пік Прэво (1360 м) у цэнтральнай частцы. Горы і частка ўзгоркаў складзены з крышталёвых горных парод, у тым ліку базальтаў. Паверхня часткі ўзгоркаў - з пемзы. Схілы гор стромкія, раздзеленыя глыбокімі разорамі з-за сталых ападкаў. На ўзбярэжных абрывах сустракаюцца пячоры.

Паверхневыя воды прадстаўлены рэдкай сяткай невялікіх рэк і ручаёў. На паўднёва-заходнім беразе яны зрыньваюцца ў мора вадаспадамі. У сярэдняй нізіне маецца вулканічнае бясцёкавае возера.

Клімат умераны марскі, прахалодны. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ад -5,1°C у лютым да 10,6°C у жніўні. Сярэдняя вільготнасць - 88,1%, прычым найбольш вільготныя месяцы - з мая па верасень. Сярэдняя колькасць ападкаў - 1630,7 у год.

Флора прадстаўлена рознымі травамі і хмызнякамі, у тым ліку зараснікамі алешыны, карлікавай бярозы, верасаў, хвоі сібірскай кедравай і г. д. Ля ўзбярэжжа знаходзяцца зёлкавыя лугі. Маюцца невялікія па плошчы імшары.

Распаўсюджаныя жывёлы - лісы, пясцы, грызуны, ластаногія, марскія птушкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першымі насельнікамі былі айны. На іх мове назва Сімушыра значыла "знаёмы востраў". Акрамя традыцыйных лову рыбы і палявання на марскіх звяроў мясцовыя тубыльцы займаліся здабычай і апрацоўкай базальту.

Рускія і японцы пачалі даследаванне Сімушыра з XVIII ст. У 1875 - 1945 гг. ён уваходзіў у склад Японіі. Айны былі пераселены на поўдзень Курыльскіх астравоў. На Сімушыры працавалі японскія дзяржаўныя сельскагаспадарчыя гадавальнікі, праводзіліся даследаванні магчымасцяў земляробства, развядзення авечак і буйной рагатай жывёлы, былі інтрадуцыраваны лісы і пясцы.

Пасля далучэння да РСФСР (1945 г.) на востраве некаторы час дзейнічалі ваенная памежная база, метэаралагічная станцыя, існавалі жылыя паселішчы. Зараз востраў незаселены.

У 2002 г. расійскімі ўладамі абмяркоўвалася ідэя стварэння на Сімушыры сховішча радыёактыўных адыходаў[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]