Турмас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Турмас)
Турмас
Характарыстыкі
Плошча0,169 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
55°44′30,40″ пн. ш. 27°03′42,82″ у. д.HGЯO
Акваторыявозера Снуды
Краіна
Турмас (Беларусь)
Турмас
Турмас
Map

Турмас (трансліт.: Turmas) — востраў на возеры Снуды. Прыкладная плошча — 0,169 км². Незаселены.

Востраў Турмас месціцца на поўдзень ад цэнтральнай часткі возера Снуды за 9,7 км на поўнач ад Браслава, у 205 км на паўночны захад ад Віцебска, у 205 км на паўночны захад ад Мінска. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 702,3 м. Найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 417 м.

Суша складзена асадкавымі пародамі, пераважаюць пясчаныя глебы і суглінкі. Берагі нізкія, часткова зарастаюць трыснягом. Вылучаецца некалькі невялікіх заліваў. На поўначы, поўдні і ўсходзе — водмелі, якія фарміруюць косы. Большая частка вострава пакрыта лесам. Тут гняздуюцца птушкі.

У мінулым на востраве Турмас існавала невялікае рыбацкае паселішча. У нашы дні ўваходзіць у ахоўную зону нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». На востраве забаронена разводзіць вогнішча, ладзіць стаянкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Голубое ожерелье Браслава // Браслав и его окрестности : путеводитель / К. Шидловский; фото С. Плыткевич. — Мн., 2006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]