Перайсці да зместу

Востраў Урангеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Востраў Урангеля
руск.: Остров Врангеля
Характарыстыкі
Плошча7 670 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
071°14′ пн. ш. 179°24′ з. д.HGЯO
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Суб’ект РФЧукоцкая аўтаномная акруга
Востраў Урангеля (Расія)
Востраў Урангеля
Востраў Урангеля
Востраў Урангеля (Чукоцкая аўтаномная акруга)
Востраў Урангеля
Востраў Урангеля
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Урангеля — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж Усходне-Сібірскім і Чукоцкім морамі, належыць Расіі. Знаходзіцца на стыку заходняга і ўсходняга паўшар’яў і падзяляецца 180-м мерыдыянам на дзве амаль роўныя часткі. Плошча 7670 км². Вышыня да 1096 м. Уваходзіць у склад аднайменнага запаведніка і з’яўляецца аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Востраў аддзелены ад мацерыка (паўночнае ўзбярэжжа Чукоткі) пралівам Лонга шырынёй у яго самой вузкай частцы каля 140 км. Большую частку плошчы вострава займае тундра. Лесам занята каля 15 % ад плошчы вострава, і размешчаны ён толькі на яго паўднёвым узбярэжжы. Адміністрацыйна адносіцца да Чукоцкай аўтаномнай акругі. Сваю назву атрымаў у гонар расійскага мараплаўца і палярнага даследчыка Фердынанда Урангеля. На востраве два населеныя пункты — Ушакоўскае і Звёзны.

За 60 км на захад ад вострава Урангеля знаходзіцца востраў Геральд.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1023
рус.англ.фр.