Востраў Уцёя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Уцёя
нарв.: Utøya
60°01′25″ пн. ш. 10°14′53″ у. д.HGЯO
Акваторыя Цюрыфіёрд
Краіна Flag of Norway.svg Нарвегія
Рэгіён Усходняя Нарвегія
Раён Бускеруд
Востраў Уцёя (Нарвегія)
Уцёя
Уцёя
Плошча 0,106 км²
Найвышэйшы пункт 89 м
Уцёя ўзімку
Уцёя ўзімку
Commons-logo.svg Уцёя на Вікісховішчы
Востраў Уцёя пазначаны чырвоным кружком

У́цёя (нарв.: Utøya) — востраў на возеры Цюрыфіёрд у камуне Хуле фюльке Бускеруд (Нарвегія). Размешчаны за 35 км на паўночны захад ад Осла. Памеры вострава складаюць каля 500 х 300 метраў. Найбліжэйшы бераг знаходзіцца на адлегласці каля 600 метраў.

Востраў належыць нарвежскай Рабочай маладзёжнай лізе, якая ладзіць на ім летні лагер.

Востраў стаў сумна вядомы пасля нападу на маладзёжны лагер, які здзейсніў 22 ліпеня 2011 года Андэрс Брэйвік. У выніку нападу загінулі 69 чалавек[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]