Востраў Шакальскага
Jump to navigation
Jump to search
| Востраў Шакальскага | |
| 72°58′ пн. ш. 74°27′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Карскае мора |
| Краіна | |
| Рэгіён | Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга |
| Плошча | 428 км² |
Востраў Шакальскага (руск.: Остров Шокальского), востраў, які знаходзіцца ў Карскім моры, пры ўваходзе ў Обскую губу. Адносіцца да тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Даўжыня каля 30 км, шырыня да 20 км, вышыня да 27 м, плошча 428 км². Востраў аддзелены ад Гыданскага паўвострава Гыданскім пралівам. Паверхня ўяўляе сабою раўніну, пакрытую тундравай расліннасцю. Да 1926 года востраў называўся Агнеса, сучасная назва дадзена ў гонар Ю. М. Шакальскага.