Эланд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Эланд)
Перайсці да: рух, знайсці
Эланд
Öland
Герб правінцыі Эланд
Герб Эланда
Размяшчэнне правінцыі Эланд на карце Швецыі
Правінцыя Эланд на карце Швецыі
Рэгіён

Гёталанд

Лены

Лен Кальмар

Плошча

1342 км²

Сімвалы правінцыі
Жывёла

звычайны салавей (Luscinia luscinia)

Эланд (шведск.: Öland) — шведскі востраў у Балтыйскім моры, плошча 1342 км², другі па памеры востраў у Швецыі пасля Готланда і самая маленькая з гістарычных правінцый Швецыі. Востраў часта называюць таксама «краінай ветракоў».

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня — вапняковае плато вышынёй да 57 м. Развіты карст. Хвойныя і шыракалістыя лясы, верасоўнікі. Рэзерват Отэбю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XX стагоддзя на востраве пражывала каля 3700 чалавек, у 1974 годзе 21200; у цяперашні час насельніцтва вострава складае каля 24600 чалавек, але летам на востраў прыязджае да 500 тыс. турыстаў.

З асноўнай тэрыторыяй Швецыі злучаны пабудаваным у 1972 годзе мостам праз праліў Кальмарсунд. Непадалёк ад вострава 1 чэрвеня 1676 года адбылася Эландская бітва паміж шведскім і аб'яднаным дацка-галандскім флатамі.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Пасевы збожжавых культур, цукровых буракоў; жывёлагадоўля. Галоўны горад — Боргхальм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 81. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]