Востраў сабак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Востраў сабак
англ.: Isle of Dogs
Isle of Dogs movie horizontal logo.png
Тып мультфільма лялечны мультфільм
Жанр драма, камедыя, прыгоды, фантастыка
Рэжысёр Уэс Андэрсан
Прадзюсар Уэс Андэрсан
Скот Рудзін[en]
Стывен Рэйлс[en]
Джэрэмі Доўсан[en]
Аўтар сцэнарыя Уэс Андэрсан
Раман Копала[en]
Джэйсан Шварцман
Куніці Намура[en]
Ролі агучвалі Эдвард Нортан
Скарлет Ёхансан
Браян Крэнстан[en]
Цільда Суінтан
Біл Мюрэй
Кампазітар Аляксандр Дэспла
Аператар Трыстан Олівер
Студыя Babelsberg Studio[en]
Indian Paintbrush
American Empirical Pictures
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Дыстрыбутар Fox Searchlight Pictures[en]
Працягласць 101 хв.
Прэм'ера 2018
Зборы 64 116 260 $[1]
IMDb ID 5104604
Commons-logo.svg Востраў сабак на Вікісховішчы

«Во́страў саба́к» (англ.: Isle of Dogs) — амерыканскі лялечны анімацыйны фільм рэжысёра Уэса Андэрсана. Прэм’ера мультфільма адбылася ў межах асноўнага конкурса Берлінскага кінафестывалю 15 лютага 2018 года[2]. За працу над карцінай Уэс Андэрсан быў узнагароджаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі. Па стане на жнівень 2018 года мультфільм займае 13-е месца ў спісе самых касавых лялечных мультфільмаў[en].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Японія, недалёкая будучыня. Паводле ўказу мэра горада Мегасакі з-за эпідэміі «сабачага грыпу» ўсіх сабак перавозяць у каранцін на аддалены востраў-звалку. Сярод дэпартаваных аказваецца і хатні сабака 12-гадовага хлопчыка Атары, які знаходзіцца пад апекай карумпіраванага мэра. Атары адпраўляецца на мініяцюрным лятальным апараце на востраў, каб знайсці і ўратаваць свайго вернага сябра, сабаку па прозвішчы Спотс. Аднак, падляцеўшы да вострава, Атары церпіць крушэнне. Яго знаходзяць пяць мясцовых сабак: Шэф, Рэкс («Кароль»), Бос, Дзюк («Герцаг») і Кінг («Кароль»). Яны выклікаюцца дапамагчы Атары ў пошуках і абараніць яго ад японскіх улад, якія праследуюць хлопчыка, каб вярнуць яго дамоў.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Уэс Андэрсан на Берлінскім кінафестывалі.

У кастрычніку 2015 года Андэрсан абвясціў, што ён збіраецца вярнуцца да анімацыі і зняць фільм пра сабак[3] пры ўдзеле Эдварда Нортана, Браяна Крэнстана і Боба Балабана[4][5].

Вытворчасць пачалася ў кастрычніку 2016 года ў Англіі[6][7].

23 снежня 2016 года Fox Searchlight Pictures набыла правы на распаўсюджванне фільма па ўсім свеце, абвясціўшы яго выхад на экраны ў 2018 годзе[8][9][10].

4 снежня 2017 года аргкамітэт 68-га Берлінскага кінафестывалю абвясціў, што «Востраў сабак» адкрые асноўную конкурсную праграму фестывалю, што і адбылося 15 лютага 2018 года. Такім чынам, «Востраў сабак» стаў першым у гісторыі фестывалю мультфільмам, які быў выбраны ў якасці фільма адкрыцця Берлінале.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Isle of Dogs (2018) (англ.) . «Box Office Mojo». Праверана 28 жніўня 2018.
  2. Isle of Dogs (2018) (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 28 жніўня 2017.
  3. Alex Osborn. Wes Anderson to Direct Stop-Motion Animated Film About Dogs (англ.)  (12 кастрычніка 2015). Праверана 28 жніўня 2018.
  4. Dan Casey. EXCLUSIVE: JEFF GOLDBLUM, BRYAN CRANSTON, AND MORE TO STAR IN WES ANDERSON’S STOP-MOTION ANIMATED DOG MOVIE (англ.) . «Nerdist» (12 кастрычніка 2015). Праверана 28 жніўня 2018.
  5. Rodrigo Perez. Wes Anderson's Next Movie Is A Stop-Motion Animated Film About Dogs; May Also Do An Anthology Movie (англ.) . «IndieWire» (9 кастрычніка 2015). Праверана 28 жніўня 2018.
  6. Wes Anderson Confirms His Stop-Motion Animated Dog Movie Is In Production (англ.) . «Collider.com» (27 кастрычніка 2016). Праверана 28 жніўня 2018.
  7. Britt Hayes. Wes Anderson Is Currently Filming His New Stop-Motion Animated Movie About Dogs (англ.) . «Screen Crush» (27 кастрычніка 2016). Праверана 28 жніўня 2018.
  8. Nancy Tartaglione. Fox Searchlight Takes World Rights On Wes Anderson’s ‘Isle Of Dogs’ (англ.) . «Deadline.com» (22 снежня 2016). Праверана 28 жніўня 2018.
  9. Tom Grater. Fox Searchlight takes world rights to Wes Anderson's 'Isle Of Dogs' (англ.) . «Screen International» (22 снежня 2016). Праверана 28 жніўня 2018.
  10. Dave McNary. Wes Anderson’s ‘Isle of Dogs’ Bought by Fox Searchlight for 2018 Release (англ.) . «Variety» (22 снежня 2016). Праверана 28 жніўня 2018.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]