Востраў скарбаў
Востраў скарбаў | |
---|---|
Treasure Island | |
![]() | |
Жанр | гісторыя сталення[d], nautical fiction[d], прыгоды[d] і pirate fiction[d] |
Аўтар | Роберт Льюіс Стывенсан |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 1883[1] |
Месца публікацыі | Лондан |
![]() |
Востраў скарбаў (англ.: Treasure Island) — раман шатландскага пісьменніка Роберта Стывенсана аб прыгодах, звязаных з пошукам скарбаў, схаваных капітанам Флінтам на незаселеным востраве. Упершыню апублікаваны ў 1883 годзе, да гэтага ў перыяд 1881—1882 гадоў выходзіў серыямі ў дзіцячым часопісе «Young Folks». На беларускую мову раман пераклаў Алесь Асташонак.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Раман складаецца з 34 раздзелаў, разбітых на 6 частак. Апавяданне вядзецца ад асобы галоўнага героя, сына ўладальнікаў карчмы — юнага Джыма Хокінса (за выключэннем раздзелаў 16—18, дзе апавядальнікам выступае доктар Ліўсі).
Шмат рызыкоўных прыгод даводзіцца перажыць юнаму герою Джыму Хоўкінсу ў падарожжы на таямнічы Востраў Скарбаў. І галоўны скарб, якім авалодвае ён у выніку,— давер’е і ўдзячнасць сяброў, вера ў добрых людзей і сапраўдная мужчынская дружба.
Беларускі пераклад[правіць | правіць зыходнік]
- Востраў скарбаў: Пер. з рус. / Роберт Луіз Стывенсон. — Мн. : ДВБ. Дзіцячая літ., 1938. — 213, [1] с.
- Востраў Скарбаў: Раман: Для малод. шк. узросту / Роберт Льюіс Стывенсан / Пер. з англ. мовы А. М. Асташонка; Маст. У. В. Гладкевіч. — Мн.: Юнацтва, 1993. — 239 с: іл. ISBN 5-7880-0428-4
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 30 жніўня 2021.