Перайсці да зместу

Востраў (Амяльнянскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Востраў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Востраў на карце Беларусі ±
Востраў (Амяльнянскі сельсавет) (Беларусь)
Востраў (Амяльнянскі сельсавет)
Востраў (Амяльнянскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Востраў (Амяльнянскі сельсавет)

Во́страў[1] (трансліт.: Vostraŭ, руск.: Остров) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Амяльнянскага сельсавета.

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР на месцы нацыяналізаванага маёнтка Вомельна.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У Вомельне месціўся штаб савецкай партызанскай брыгады «Буравеснік». У траўні 1944 года Востраў, Вомельна і суседнія населеныя пункты былі спалены ў час нямецкай карнай аперацыі «Півоня»[2]. У Востраве былі спалены ўсе 18 дамоў, забіты 1 чалавек[3]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Скасавана ў 1976 годзе, злілася з вёскай Вомельна[4].

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  2. Так убивали людей (руск.). www.sb.by (17 чэрвеня 2009). Праверана 15 снежня 2023.
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 3 кастрычніка 2024.
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).