Вострыца звілістая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вострыца звілістая
Deschampsia flexuosa 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Avenella flexuosa (L.) Drejer, 1838

Сінонімы
  • Deschampsia flexuosa (L.) Trin., 1836
  • Lerchenfeldia flexuosa (L.) Schur, 1866
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565865
NCBI  29672
EOL  1114289
GRIN  t:404477
IPNI  391947-1
TPL  kew-398171

Вострыца звілістая[4][5][6] (Avenella flexuosa)  — від травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). лац.: flexuosa — «выгнуты»[7].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мнагалетнік вышынёй 30-70(-100) см. Гладкія сцеблы растуць вертыкальна або выгнутыя. Лісце мае даўжыню каля 20 сантыметраў, менш за 1 мм у шырыню, як правіла, ад сярэдне- да цёмна-зялёнага колеру. Суквецці вельмі свабодныя і адкрытыя мяцёлкі. Каласкі каля 4-6(-7) мм даўжынёй, бураватыя. Зярняўка 2,5-3 мм. Мяцёлка з невялікім лікам каласкоў і тонкімі звілістымі галінкамі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока; Каўказ: Грузія, Расія; Азія: Японія, Тайвань, Іран, Турцыя; Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Індыя, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Італія, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія. Паўночная Амерыка: Канада, ЗША, Мексіка — Чыўаўа; Паўдневая Амерыка: Аргенціна; Чылі. Засяляе кіслыя пусткі, тарфянікі і адкрытыя лясы, больш сухія часткі балот.

Ва Украіне расце ў лясах, на лугах і скалістых месцах: у Карпатах і заходніх лясных раёнах, рэдка; у наваколлях Харкава; паказваецца для Кіева, Чарнігава, Макееўскага раёна Данецкай вобласці[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Род Avenella прымаецца асобна ад Deschampsia у адпаведнасці з:
    Chiapella, J. O., Zuloaga, F. O. A revision of Deschampsia, Avenella, and Vahlodea (Poaceae, Poeae, Airinae) in South America // Annals of the Missouri Botanical Garden. — 2010. — Vol. 97(2). — P. 141—162.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Deschampsia flexuosa Trin., 1836
  5. Андрієнко Т.Л., Перегрим М.М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
  6. 6,0 6,1 Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 445. — 548 с.
  7. Dictionary of Botanical Epithets

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]