Ардыната

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вось ардынат)
Мал. 1

Ардынатай (ад лац.: ordinatus — размешчаны ў парадку) пункта A завецца каардыната гэтага пункта на восі Y’Y у прамавугольнай сістэме каардынат. Велічыня ардынаты пункта A роўная даўжыні адрэзка OC (гл. мал. 1). Калі пункт C належыць дадатнай паўвосі OY, то ардыната мае дадатнае значэнне. Калі пункт C належыць адмоўнай паўвосі Y’O, то ардыната мае адмоўнае значэнне. Калі пункт A ляжыць на восі X’X, то яе ардыната роўная нулю.

У прамавугольнай сістэме каардынат вось Y’Y завецца «воссю ардынат».

Пры пабудове графікаў функцый, вось ардынат звычайна выкарыстоўваецца як вобласць значэнняў функцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]