Перайсці да зместу

Восіп Іванавіч Сянкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Восіп Іванавіч Сянкоўскі
польск.: Józef Julian Sękowski
Дата нараджэння 31 сакавіка 1800(1800-03-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1858(1858-03-16)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Adelaida Senkovskaya[d]
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэт, sinologist, выкладчык універсітэта, дыпламат, усходазнавец, рэдактар
Месца працы
Навуковая ступень член-карэспандэнт () (1828)
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Восіп (Юльян) Іванавіч Сянко́ўскі[4] (19 (31) сакавіка 1800 — 4 (16) сакавіка 1858) — рускі і польскі вучоны-ўсходазнавец, мовазнавец, пісьменнік, крытык, журналіст. Член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1828). Вядомы таксама пад псеўданімам Барон Брамбеус.

Нарадзіўся ў маёнтку Антокаль каля Вільні[4] Віленскага павета Літоўскай губерні ў польскай шляхецкай[5] сям’і. У 14 гадом узросце паступіў у Мінскі езуіцкі калегіум, затым перайшоў у Віленскі ўніверсітэт, дзе заняўся вывучэннем усходніх моў[6]. У 1918 годзе паехаў у Турцыю і ўладкваўся перакладчыкам у расійскае пасольства ў Стамбуле[6]. Пабываў у Сірыі, Егіпце, Нубіі і Эфіопіі, збіраў фальклор і старажытныя рукапісы[6]. Вярнуўшыся на радзіму ў 1821 годзе Сянкоўскі паступіў на службу перакладчыкам у Калегію замежных спраў у Санкт-Пецярбургу[6] і пачаў выкладаць усходнія мовы ў Пецярбургскім універсітэце на пасадзе ардынарнага прафесара. Пачаў супрацоўнічаць у выданнях «Северный архив», «Сын отечества», «Северная пчела» і іншых. Віленскі ўніверсітэт скончыў у 1828 годзе[4] (у 1819 годзе[5]). У 1829 годзе ў якасці прафесара быў прызначаны цэнзарам[7]. У 1833 годзе В. І. Сянкоўскі канчаткова ўступіў на шлях журналістыкі, калі зрабіўся спачатку негалосным, а затым і галосным рэдактарам часопіса «Библиотека для чтения», у якім прымаў дзейны ўдзел да 1856 года[7]. У апошнія гады жыцця, калі захварэў, заняўся музыкай, вынайшаў нейкі незвычайны музычны аркестрыён і пяціструнную скрыпку, будаваў вынайдзеныя ім печы, склаў сваю сістэму свету, паклаўшы ў яе аснову гармонію гукаў[7].

Памёр Восіп Іванавіч Сянкоўскі 4 (16) сакавіка 1858 года.

Навуковая і творчая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

В. І. Сянкоўскі займаўся даследаваннем гісторыі старажытнага Усходу, даісламскай Аравіі. Займаўся арабскай, персідскай і турэцкай філалогіяй. Адзін з заснавальнікаў расійскай арыенталістыкі[8]. Даследаваў і перакладаў старажытную і сярэдневяковую арабскую паэзію, апісваў сучасныя яму краіны Усходу. Аўтар аповесцяў рознага жанру (гумарыстычных, свецкіх, бытавых, псіхалагічных), публіцыстычных і крытычных артыкулаў. Адзін са стваральнікаў навукова-фантастычнага жанру ў Расіі і заснавальнікаў так званга гандлёвага напрамку ў расійскай журналістыцы[9].

С 1815 по 1822 гадах В. І. Сянкоўскі друкаваўся ў віленскім штотыднёвіку «Tygodnik Wileński» і сатырычным часопісе «Wiadomości Brukowe»[8]. З 1830 па 1836 год у Санкт-Пецярбургу выдаваў сатырычную газету на польскай мове «Bałamut»[8]. Падтрымліваў сяброўскія і дзелавыя сувязі з М. Грэчам, Ф. Булгарыным, А. Міцкевічам, А. Пушкіным і іншымі[4][9]. Пасля залічэння прафесарам у Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, спрабаваў зацвердзіць «Проект положения для Отделения восточных языков и словесностей»[8].

У 1834 г. выказаў меркаванне, што вялікарасійская мова ўзнікла з "каранной беларускай гаворкі". [10]

Валодаў усімі мовамі арабскага Усходу, кітайскай, тыбецкай, маньчжурскай, мангольскай і асноўнымі еўрапейскімі мовамі[4]. Быў прыхільнікам «чыстага мастацтва» і крытычна ставіўся да рэалізму ў літаратуры[5].

Вобраз у мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

Герой кнігі В. Каверына «Барон Брамбеус» (1929, 2-я рэд. 1966).

  1. 1 2 3 4 http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/sekowski-jozef/ Праверана 30 жніўня 2022.
  2. 1 2 3 4 Сенковский Осип Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 23. — С. 257.
  3. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 351. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  4. 1 2 3 4 5 БелЭн 2002.
  5. 1 2 3 ВСЭ 1976.
  6. 1 2 3 4 Литературные прогулки сквозь века // Книжные памятники Псковской области (руск.)
  7. 1 2 3 ЭСБЭ & 1890—1907.
  8. 1 2 3 4 Биографика СПбГУ (руск.)
  9. 1 2 ЭГБ 2001.
  10. ↑ Запрудскі С. М. Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства ХІХ стагоддзя. — Мн.: БДУ, 2020. — С. 62. Архівавана 19 мая 2026.