Восіп Любіч
Восіп Любіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 снежня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1990 (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Парыжская школа[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Восіп Любіч (6 снежня 1896, Гродна — 27 лістапада 1990, Парыж) — французскі мастак, прадстаўнік Парыжскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гімназію ў Гродне, паступіў у Адэскае мастацкае вучылішча. У 1920 годзе выехаў у Берлін. У 1923 Любіч атрымліваў заказ на афармленне парыжскага кабарэ на Манмартры і пасяліўся ў Парыжы, у квартале Манпарнас. Вывучаў працы Рэмбранта, Гойі і Дэга. Мастак працаваў алеем і гуашшу, займаўся гравюрай. Творы экспанаваліся ў Нацыянальным музеі Бецалель ў Іерусаліме, у Мілане, Турыне (1953) і Нью-Ёрку. Удзельнічаў у групавых і персанальных выставах, у тым ліку выставах «Рускія мастакі Парыжскай школы» ў Музеі Сен-Дэні і ў Доме французскай думкі ў Парыжы, у галерэі «Motte».
Творы Восіпа Любіча захоўваюцца ў музеях Лондана, Цюрыха, Нью-Ёрка і Тэль-Авіва. Гравюры знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы.
14 яго твораў захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].
Зноскі
- ↑ Ossip Lubich // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Delarge J. Ossip LUBITCH // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ↑ Любич Осип Архівавана 29 жніўня 2021.