Восіп Мікалаевіч Вайніловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Восіп Мікалаевіч Вайніловіч
Род дзейнасці: рэвалюцыянер-народнік, публіцыст
Дата нараджэння: 1860(1860)
Месца нараджэння: Віцебск
Дата смерці: 24 мая 1890(1890-05-24)
Месца смерці: Віцебск

Восіп Мікалаевіч Вайніловіч (1860, Віцебск — 24.5.1890, Віцебск) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Са старажытнага беларускага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Габданк».

У час вучобы ў Віцебскай гімназіі быў членам Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка. З 1882 г. вучыўся на медыцынскім факультэце Варшаўскага універсітэта, дзе стаў адным са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка беларускіх студэнтаў. Варшаўская кватэра Вайніловіча выкарыстоўвалася нарадавольцамі для канспіратыўных сувязей з польскай партыяй «Пралетарыят»; сюды паступала пошта, друкарскае абсталяванне. У красавіку 1883 г. за ўдзел у выступленні варшаўскіх студэнтаў выключаны з універсітэта. Жыў у Віцебску пад наглядам паліцыі. Арыштаваны 8.3.1884; вызвалены ў снежні 1884 г. Даваў прыватныя ўрокі. Займаўся літаратурнай творчасцю.


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Літ. з даведн. Л. У. Маракова: Czerepica W. Związki rewolucjonistów Białorusi i Polski w latach 70-80 XIX wieku. Warszawa, 1985
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2.