Вохма (рака)
Выгляд
| Вохма | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 5 560 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 59°30′26″ пн. ш. 46°18′48″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Вятлуга |
| • Каардынаты | 58°45′18″ пн. ш. 46°36′27″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Вятлуга → Чэбаксарскае вадасховішча |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 08010400112110000040946 |
|
|
|
Вохма[1] (руск.: Во́хма) — рака ў Кастрамской і часткова Валагодскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Вятлугі (басейн Волгі). Даўжыня — 219 км, плошча басейна — 5560 км².
Найбуйнейшыя прытокі — Каруг, Ірдом (левыя); Пянома, Воч (правыя). За 5 км ад ракі размешчаны буйны пасёлак Вохма — цэнтр Вохамскага раёна Кастрамской вобласці.
Вохма пачынаецца з балотаў глухога ненаселенага рэгіёна ляснога Заволжжа практычна на мяжы з Валагодскай вобласцю.
У вярхоўях рака цячэ па лесе, берагі моцна забалочаныя, аднак паступова павышаюцца і становяцца стромкімі, часам абрывістымі. Вохма робіцца паўнаводнай, пасля ўпадзення справа Вочы шырыня павялічваецца да 60 метраў, глыбіня каля двух метраў, хуткасць цячэння невялікая.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кастрамской вобласці