Воцат

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бутэлькі воцату з галінкай мацярдушкі

Воцат — прадукт са значным утрыманнем воцатнай кіслаты, традыцыйна атрымліваецца ў выніку мікрабіялагічнага сінтэзу з дапамогай воцатнакіслых бактэрый з харчовай спіртаўтрымальнай сыравіны. Спецыя, вядомая з глыбокай старажытнасці. Бескаляровая або слаба афарбаваная празрыстая вадкасць з рэзка-кіслым смакам і спецыфічным водарам. Воцат дзеліцца на натуральны і сінтэтычны.