Вочны цвет палявы
| Вочны цвет палявы | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Во́чны цвет палявы, макрыца чырвоная[1] (Anagallis arvensis) — від кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae), тыпавы від роду Вочны цвет (Anagallis).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая травяністая расліна з тонкім стрыжнёвым коранем. Сцёблы 4-гранныя, распасцёртыя, галінастыя, даўжынёй 15—30 см. Лісце супраціўнае, зрэдку па 3 у кальчаках, сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, знізу з чорнымі кропкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, крывава—чырвонага або цагельна-чырвонага колеру, на доўгіх кветаножках у пазухах лісця. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е. Распаўсюджана амаль паўсюдна. Расце як пустазелле на палях і агародах, на лугах, узлесках, берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Мезафіт і мезатроф. Святлолюбівая расліна. Цвіце ў чэрвені—жніўні[1].
Зноскі
- 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сімановіч Л. Г. Вочны цвет // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 493.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Очный цвет полевой — Anagallis arvensis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)