Воіны з Рыячэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бронзы з Рыячэ

«Воіны з Рыя́чэ» — старажытнагрэчаскія парныя бронзавыя статуі, якія адлюстроўваюць голых барадатых воінаў. Датуюцца другой чвэрцю V стагоддзя да н.э. Экспануюцца ў Нацыянальным музеі Вялікай Грэцыі (Рэджа-дзі-Калабрыя).

У 1972 годзе падчас адпачынку Стэфана Марыяціні, інжынер з Рыма, які ныраў з дыхальнай трубкай ля берага Манастэрачэ каля Рыячэ, заўважыў чалавечую руку, якая тырчыла з пяску. Вырашыўшы, што гэта труп, ён выклікаў паліцыю. З дна Іанічнага мора былі падняты дзве статуі.

Фігуры доўгі час знаходзіліся на рэстаўрацыі, а затым у 1981 годзе з вялікай урачыстасцю былі прадстаўлены публіцы. Улады Калабрыі пазіцыянуюць «Воінаў» як культурны скарб рэгіёна. Участак марскога дна, адкуль паднялі статуі, быў старанна даследаваны: шукалі іншыя старажытнасці, якія маглі апынуцца на дне пасля караблекрушэння.

Статуі з Рыячэ могуць служыць эталонам натуральнасці паставы (кантрапосту). Прапорцыі ідэалізаваны і маюць мала агульнага з рэальнай анатоміяй чалавечага цела. Вочныя яблыкі выкананы са шкла і касці, зубы — са срэбра, саскі і вусны — з медзі. Кожная фігура першапачаткова трымала ў руках дзіду і меч (не захаваліся). На галаве адной з фігур меркавана быў лаўровы вянок, на іншай — шлем.

Статуі голых воінаў належаць да лепшых захаваных узораў старажытнагрэчаскай скульптуры класічнага перыяду. У навуковых публікацыях іх прыпісвалі самым выдатным майстрам таго часу, у тым ліку Паліклету. З-за адсутснасці звестак ніводная з гіпотэз пра аўтарства не даказальная. Высунута таксама здагадка, што адна фігура трохі старэйшая за іншую і што яны адлюстроўваюць Тыдэя і Амфіярая.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.