Вранац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вранац
Класіфікацыя
Род: Вінаград

Пошук выяў на Вікісховішчы

Вранац (сербск.: Вранац / Vranac, макед.: Вранец) — балканскі сорт вінаграду і атрымоўванае з яго аднайменнае чырвонае віно.

Вінаград[правіць | правіць зыходнік]

Ягады буйныя, насычанай афарбоўкі. Пладаноснасць лазы высокая. Збор ягад традыцыйна ручны.

Віно[правіць | правіць зыходнік]

Віно «Вранац» вырабляецца рознымі вытворцамі. Чырвонае, сухое, праз год-два вытрымкі валодае насычаным цёмна-чырвоным рубінавым колерам і складаным букетам. Добра падыходзіць да страў з мяса і сыроў. Моцнасць звычайна 12-13 %.

Шыранне[правіць | правіць зыходнік]

Вінаград сорта Вранац традыцыйны для Балкан. Расце, галоўным чынам, у былой Югаславіі: у Герцагавіне, Чарнагорыі, Сербіі і Паўночнай Македоніі. У Чарнагорыі «Вранац» з’яўляецца адным з самых папулярных гатункаў віна, вінаград для яго расце ў наваколлі Скадарскага возера[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]