Врбас (рака)
| Врбас | |
|---|---|
| серб. Врбас, басн. Vrbas | |
| Врбас у горадзе Баня-Лука | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 240 км |
| Басейн | 5 023 км² |
| Расход вады | 102 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Дзінарскае нагор'е, Боснія і Герцагавіна |
| • Вышыня | 1780 м |
| • Каардынаты | 43°54′47″ пн. ш. 17°49′38″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Сава |
| • Каардынаты | 45°06′28″ пн. ш. 17°30′49″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Сава → Дунай → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Врбас (сербск.: Врбас) — рака ў Босніі і Герцагавіне, правы прыток Савы. Даўжыня ракі складае 240 км[1], сярэдні расход вады — 102 м³/c. Этымалогія назвы ўзыходзіць да серба-харвацкага «Врба» (вярба).
Врбас бярэ пачатак на схіле гары Враніца (баснійская частка Дзінарскага нагор’я). Цячэ амаль на ўсім працягу на поўнач, у верхнім цячэнні рака мае горны характар, у рэчышчы — парогі, ёсць некалькі вадаспадаў. У ніжнім цячэнні рака становіцца больш спакойнай.
На берагах ракі знаходзіцца горад Баня-Лука, дэ-факта сталіца Рэспублікі Сербскай. Найбуйнейшы прыток — рака Врбаня, якая ўпадае ў Врбас у межах Бані-Лукі. Врбас упадае ў Саву каля горада Србац.
У 1982 годзе вышэй Бані-Лукі на Врбасе была пабудавана гідраэлектрастанцыя Бочац, у сувязі з чым на рацэ ўтварылася вадасховішча (Jezero Bočac) даўжынёй каля 20 кіламетраў.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Fakten über Bosnien und Herzegowina (ням.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пасольства Босніі і Герцагавіны ў Германіі. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2007. Праверана 15 чэрвеня 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Врбас (рака)