Врэла (пячоры)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Врэла
Каардынаты: 44°33′37″ пн. ш. 2°10′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Паўночная Македонія
Глыбіня 230 м
Врэла (Паўночная Македонія)
Врэла
Врэла

Врэла (макед.: Врело) — сістэма дзвюх пячор, падводнай і надводнай, каля Скоп’я. Глыбіня дасягае 230 метраў, станам на 2009 год, самая глыбокая падводная пячора на Балканах і другая па глыбіні ў Еўропе, але глыбіня пячор цалкам не даследаваны[1][2].

Агульныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Падводная пячора Врэла знаходзіцца ў каньёне Матка на правым берагу ракі Трэскі каля Скоп’я. Врэла — сістэма з дзвюх пячор, адной зверху — уласна Врэла, другой пад вадой — Падврэла, і азёр. У пячоры вялікая колькасць сталактытаў і сталагмітаў. Асабліва ўражваюць так званыя «калоны блізняты» вышынёй 6 метраў, белага крышталічнага колеру.

У глыбіні пячоры ёсць два возеры — вялікае і малое. Малое возера мае форму лічбы восем. У самай шырокай частцы малое возера мае шырыню 8 м, даўжыню і глыбіню ў 15 метраў. Вялікае возера мае даўжыню 35 м, шырыню 15 м і глыбіню 15-18 м. Сталактыты ў вадзе сведчаць, што раней вады ў пячоры не было. Азёры з’явіліся пасля пабудовы вадасховішчаў у каньёне Матка ў 1936 годзе.

У пячоры ёсць так званая «канцэртная зала»[3], з яе левага боку яе знаходзяцца так званыя «пісьмёнавыя камяні», з сістэмай знакаў, магчыма для пісьма, для расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі якіх трэба даследаванні.

Да пячоры Врэла арганізавана дастаўка турыстаў на лодках, падарожжа доўжыцца каля 20 хвілін. Лодка робіць прыпынак каля спецыяльна зробленай платформы, а потым падыходзіць да ўвахода ў пячору. Адразу каля ўвахода знаходзіцца «канцэртная зала», злева — згаданыя «пісьмёнавыя камяні». Цэнтральную прастору займае сталактытавая «дробка» два метры вышынёй. У пячоры жыве мноства кажаноў[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Подводная пещера станет новым туристическим брендом Македонии(недаступная спасылка). www.worlds.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 13 мая 2018.
  2. "Полски пещерен водолаз откри в Македония най-дълбоката подводна пещера". National Geographic България [балгарская]. Праверана 2018-05-13.
  3. "Gems, Hidden in Plain Sight in Macedonia". The New York Times [амерыканская англійская]. 2016-11-15. 0362-4331. Праверана 2018-05-13.
  4. «Пештерата Врело во Кањонот Матка», Економија и бизнис, година 16, број 178, април 2013, стр. 86-87. (мак.)