Перайсці да зместу

Вуглазубыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуглазубыя

Hynobius nebulosus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hynobiidae (Cope, 1859)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  208513
NCBI  30366
EOL  7523
FW  37349

Вуглазубыя (Hynobiidae) — сямейства хвастатых земнаводных. Аб'ядноўвае вельмі прымітыўных паводле будовы амфібій, усяго каля 30 відаў, пашыраных пераважна ва Усходняй Азіі.

Жывёлы невялікіх памераў, з агульнай даўжынёй (г.зн. галава + тулава + хвост) менш за 25 см. Афарбаваны пераважна ў шэры, карычневы ці чорны колеры розных адценняў.

Скура гладкая. Па баках тулава шматлікія папярэчныя баразёнкі, што раздзяляюць яго на знешнія сегменты. У некаторых прадстаўнікоў лёгкія рэдукаваны часткова або поўнасцю. На задніх канечнасцях па 4-5 пальцаў. Падэшвы лапак могуць арагавець, а пальцы ў шэрагу відаў маюць кіпцюрыкі.

Яйцы (ікрынкі) адкладваюцца ў выглядзе жэлепадобных ікраных мяшкоў. У некаторых відаў Японіі і Кітая вядомы выпадкі неатэніі.

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6