Перайсці да зместу

Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуглоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вуглы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
16 ліпеня 1954
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2019) 833
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Вугло́ўскі сельсавет (руск.: Угловский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вуглы. Знаходзіцца на поўначы раёна.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шкуратоўскага сельсавета.

Зноў утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лубеніцкага і Шкуратоўскага сельсаветаў[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вуглоўскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 26 верасня 1974 года скасаваны пасёлак Рагазін[3]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета былі перададзеныя вёскі Кавака і Пажаркі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[4]. 25 сакавіка 2011 года скасавана вёска Такліноў (далучана да аграгарадка Вуглы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 876 чалавек[6], з іх 95,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 833 чалавекі[8].

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 74. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  5. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 52 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Угловского сельсовета Архівавана 10 ліпеня 2020.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.