Вугляродны шавінізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вугляродны шавінізмнеалагізм, які выкарыстоўваецца для зняважлівага водгука аб тэорыі ўніверсальнасці водна-вугляроднага жыцця на падставе выключнасці хімічных і тэрмадынамічных уласцівасцяў вуглярода, якія робяць яго значна больш прыцягальным за іншыя элементы. Аўтар тэрміна, астрафізік Карл Саган, які крытыкаваў гэты пункт гледжання, выказаў меркаванне, што падставай для яе вылучэння з'яўляецца толькі тая акалічнасць, што яе прыхільнікі самі складаюцца з вугляроду і вады і паглынаюць у працэсе метабалізму кісларод.

«Вугляродны шавінізм» заснаваны на тым дапушчэнні, што пазаземнае жыццё, ў выпадку яго існавання, павінна быць падобным да зямнога — у прыватнасці, што малекулы, адказныя за жыццёвыя хімічныя працэсы, павінны быць пабудаваны перш за ўсё з вугляроду[1].

Але, як вугляродным формам жыцця, якія ніколі не сустракаліся з іншым жыццём, якое б развілося па-за межамі зямнога навакольнага асяроддзя, чалавечым істотам можа быць складана ўявіць прынцыпова [[Альтэрнатыўная біяхімія|іншую біяхімію].

Карл Саган напісаў аб гэтым і іншых чалавечых шавінізмах, якія абмяжоўваюць дапушчэнне аб магчымым ішапланетным жыцці, у сваёй кнізе «Касмічная сувязь» англ.: Cosmic Connection у 1973 годзе[2].

У 1999 годзе ў артыкуле часопіса Reason Кенэт Сілбер, разважаючы аб ідэальна створаным Сусвеце, працытаваў, выкарыстаўшы тэрмін, астрафізіка віктара Стэнджэра[3]:

Няма падстаў, гаворыць Стэнджэр, «меркаваць, што магчымы толькі адзін тып жыцця» — мы вельмі мала ведаем аб жыцці ў нашым уласным сусвеце, не кажучы ўжо аб «іншых» сусветах, каб прыйсці да такога меркавання. Стэнджэр асуджае як «вугляродны шавінізм» меркаванне аб тым, што для жыцця патрэбны вуглярод; іншыя хімічныя элементы — такія як крэмній таксама здольныя фармаваць малекулы значнай складансці. Акрамя таго, Стэнджэр рызыкуе выказаць меркаванне, што лічыць малекулы неабходнымі ўвогуле — гэта «малекулярны шавнінізм» ; у сусвеце з іншымі ўласцівасцямі атамныя ядры ці іншыя структуры маглі б збірацца ўвогуле незнаёмымі нам спосабамі.

Крытыка тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на значнае развіццё хіміі, на дадзены момант навуцы невядомыя злучэнні, параўнальныя па складанасці з арганічнымі, заснаваныя на іншых элементах. На дадзены момант вядомых навуцы неарганічных злучэнняў налічваецца каля 100`000, у той час як арганічных - больш за 8`000`000, і кожны год адкрываецца яшчэ каля 300`000[4]. Пры гэтым колькасць разнастайных канфігурацый біялагічных малекул — у прыватнасці бялкоў, — вельмі вялікая[5], і практычна неабмежаваная[6]. Ніякі іншы элемент, нават крэмній, фосфар ці бор, не можа даць такую разнастайнасць рэчываў, як вуглярод[7]; асабліва гэта тычыцца такіх важных для арганічнага жыцця вялікіх малекул, як ДНК і бялкі[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Darling, David Carbon-based life (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012.
  2. Саган К. . — Anchor Books (Anchor Press / Doubleday), 1973. — С. 47.
  3. Silber, Kenneth Is god in the Details?. Reason Magazine (1 жніўня 1999). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. full article
  4. Jim Stamekk. Forensic Chemistry // Exel HSC chemistry. — Pascal Press, 2008. — P. 261. — 428 p. — ISBN 978-1-74125-299-6.
  5. Shawn Doonan. The Covalent structures of Peptides and Proteins // Peptides and proteins. — The royal society of Chemistry, 2002. — P. 16. — ISBN 0-85404-692-5.
  6. Асеев В.В. Курс «Молекулярные основы процессов жизнедеятельности». Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012.
  7. Волькенштейн М. В. Перекрёстки науки. — М.: Наука, 1972. — С. 126. — 336 с.
  8. Committee on the Limits of Organic Life in Planetary systems, Committee on the Origins and Evolution of Life, National Research Councill; The Limits og Organic Life in Planetary Systems; The National Academies Press, 2007.