Вудага (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вудага
Характарыстыка
Даўжыня 37 км
Басейн 261 км²
Расход вады 1,5 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўнач ад вёскі Селішча
 • Вышыня 173[1] м
 • Каардынаты 53°46′55″ пн. ш. 31°13′58″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне каля горада Чэрыкаў
 • Вышыня 134,1[2] м
 • Каардынаты 53°35′03″ пн. ш. 31°25′17″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Чэрыкаўскі раён
physical
Вудага (рака)
Вудага (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ву́дага[3] (Удага, Удуга, Вудуга) — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма тыпу *Udegà.

Корань *Ud- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Vad- : Ved- : Ud-.

Да балцкага *vad- / ud- «вада». Ад яго з устаўным -n- літоўскае vanduo, прускае (w)undan, unds.

Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага Ясельда[4]), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне»).

Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»[5][6].

Корань *Ud-, пашыраны пашыральнікам -r-, у назвах літоўскай ракі Ūdara[7], ракі і возера Удрай[ru] (у басейне Ловаці). Пазнейшы варыянт кораня Выд- у назве сожскай ракі Выдраж / Выдрыжа / Выдра (прыток Сажа)[8], а таксама ў назве ракі Выдзега[ru] (у басейне ракі Удрай). Форма Выд- ад Ud-, і назва *Udega (> Выдзега) мяркуецца адпачатнай формай і для назвы Удага.

Назва Удага ўтвораная з дапамогай пашыральніка -g-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: напрыклад, ežys «вожык» (этымалагічна «калючы») — ežegys «ёрш („калючая“ рыба)»[9][10]. Гэты пашыральнік у балцкіх назвах верхнедняпроўскіх рэк Рыдага (< *Rūdaga) «Рудая (рака)», Лапуга «Лісіная (рака)»[11].

Назва значыць «Плыткая (рака)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 37 км. Плошча вадазбору 261 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,[12] м/км. Сярэдні расход вады 1,5[12] м³/с. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Селішча, вусце каля паўночна-ўсходняй ускраіны горада Чэрыкаў. Даліна ракі ў вярхоўі невыразная, ніжэй вёскі Жытнёў трапецападобная, шырынёй 400—600 м, у вусці да 1 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—150 м. Рэчышча Вудагі звілістае. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні складае да 15[12] м.

Асноўныя прытокі — Казёл (Вудажка) (левы), Малая Вудажка (правы).

Каля ракі вёскі Селішча, Забачэў, Жытнёў, Юны Пахар, Тур’е. Каля вёскі Пабеда ў басейне Вудагі, на прытоку ракі Малая Вудажка, сажалка.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г. (руск.)
  2. Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г. (руск.)
  3. БелЭн 1997.
  4. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
  5. K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1083—1084.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 78—81.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 351.
  8. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.
  9. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 102—105.
  10. S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 185—187.
  11. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157.
  12. а б в ЭПБ 1983.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]