Вужыца
Jump to navigation
Jump to search
Вужыца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 48 км |
Плошча басейна | 350 км² |
Басейн | Заходняя Дзвіна |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Расход вады | 2,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Возера Цятна |
· Каардынаты | 55°59′24,36″ пн. ш. 28°16′57,77″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
· Месцазнаходжанне | вёска Чыстаполле |
· Вышыня | 100 м |
· Каардынаты | 55°49′20,66″ пн. ш. 27°53′57,35″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Верхнядзвінскі |
Ву́жыца (У́жыца[1]) — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Заходняй Дзвіны.
Даўжыня 48 км. Плошча вадазбору 350 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Прытокі[правіць | правіць зыходнік]
Справа: ручай Муквяціца. Злева: Бярозаўка, Свяціца
Агульнае[правіць | правіць зыходнік]
Выцякае з возера Цятна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Дубровы, вусце за 1 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск, прыкладна ў 1 км на захад ад вёскі Чыстаполле. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Полацкай нізіны.
Даліна У-падобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—150 м), у асобных месцах адсутнічае. Рэчышча звілістае шырынёй 3—5 м.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10—11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)