Вулангангскі ўніверсітэт
Выгляд
| Вулангангскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Wollongong | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Wollongong |
| Заснаваны | 1951 |
| Рэарганізаваны | 1975 |
| Студэнты | 31 313[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Вуланганг, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія |
| Сайт | uow.edu.au |
Вулангангскі ўніверсітэт (англ.: University of Wollongong) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вуланганг у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У 1951 годзе ў Вуланганге быў створаны філіял Тэхналагічнага ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса (вядомага з 1958 года як Універсітэт Новага Паўднёвага Уэльса). У 1961 годзе быў заснаваны Вулангангскі ўніверсітэцкі каледж пры Універсітэце Новага Паўднёвага Уэльса, і каледж быў афіцыйна адкрыты ў 1962 годзе. У 1975 годзе Вулангангскі ўніверсітэт быў створаны як незалежная ўстанова. Акрамя Аўстраліі, універсітэт мае кампусы ў Дубаі, Ганконгу і Малайзіі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук
- Факультэт бізнесу і права
- Факультэт інжынерыі і інфармацыйных навук
- Факультэт прыродазнаўства, медыцыны і здароўя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вулангангскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.unipage.net/ru/university_of_wollongong
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.