Вядомыя вывяржэнні вулкана Тоба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вулкан Тоба)
Возера Тоба

ВУЛКАН ТОБА, вядомыя вывяржэнні. Паводле геалагічных і архелагічных звестак адрозніваюць тры вывяржэнні вулканічнай сістэмы Тоба, якія, паводле адноснага ўзросту, называюць «маладой», «сярэдняй»і «старой» падзеямі (у англамоўнай наменклатуры — Young, Middle і Old Toba Tuff, а ў скаротах — YTT, MTT, OTT, адпаведна).

Старая падзея, OTT[правіць | правіць зыходнік]

Каля 800 тыс. гадоў таму, сіла не меней за VEI 7. Утворана кальдэра Сібандунг (Sibandung).

Сярэдняя падзея, MTT[правіць | правіць зыходнік]

Каля 500 тыс. гадоў таму, сіла не меней за VEI 7. Утворана кальдэра Харангаол (Haranggaol).

Маладая падзея, YTT[правіць | правіць зыходнік]

Так вывяржэнне магло выглядаць з 42 км вышыні

Каля 73±4 тыс. гадоў таму, у час лета Паўночнага паўшар'я, сіла VEI 8. Вывяржэнне адбывалася праз кальдэру Сібандунг (Sibandung).

Найбольшы вядомы вулканічны катаклізм на Зямлі за апошнія 28 млн гадоў. Было выкінута зв. 2800 куб.км горных парод (у эквіваленце DRE).

Попел засыпаў тэрыторыі Зондскіх, Андаманскіх, Нікабарскіх а-воў, Шры-Ланкі, п-ву Індастан, большасці Паўднёва-Усходняй Азіі, верагодна, трапіў у значных колькасцях на землі Блізкага Усходу і Усходняй Афрыкі. Пласт попелу ў цэнтральнай Індыі меў магутнасць 3—6 м, у пэўных частках Малайскіх а-воў — да 9 м.

Парадаксальным чынам, астравы Ментавай, параўнальна недалёкія (350 км на ПдЗ) ад эпіцэнтру, пазбеглі засыпання попелам, дзякуючы мусонным ветравым сістэмам летняга перыяду, што дало магчымасць захавацца іх ўнікальным флоры і фаўне, і ставіла пэўны час пад пытанне катастрафічны маштаб падзеі.

Аб'ём лававых патокаў склаў да 1000 куб.км, лава разлілася па востраве Суматра ад берагу да берагу, займаючы 20—30 тыс. кв.км, дасягаючы таўшчыні 50—150 м (месцамі да 400 м) каля кальдэры, і ў сяр. 50 м па востраве.

У атмасферу трапіла да 1010 т сернай кіслаты.

Апроч знішчэння жыцця ў выніку выпадання попелу, вывяржэнне мела катастрафічны ўплыў на клімат усёй Зямлі, правакуючы, ва ўмовах перыяду пахаладання, паскораны прыход ледавіковай эпохі значнай інтэнсіўнасці і працягласці. Раптоўныя кліматычныя змены прывялі да вымірання шматлікіх біялагічных супольнасцяў, у т.л., да ўтварэння гэтак званага «бутэлечнага рыльца» у генатыпе чалавека.

Зноскі