Вулкан (бог)
Вулкан | |
---|---|
лац.: Vulcanus | |
![]() | |
Міфалогія | старажытнарымская рэлігія і Рымская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Юпітэр |
Маці | Юнона |
Сужэнец | Венера[1] |
Дзеці | Caeculus[d] |
У іншых культурах | Гефест[2] і Vulcan[d] |
![]() |
Вулкан (лац.: Volcanus, Vulkan) — бог агню і маланак у старажытнарымскай міфалогіі. Постаць гэтага бога перайшла ў рымскую міфалогію ад этрускаў. Культ Вулкана суправаджаўся чалавечымі ахвярапрынашэннямі. Быў сынам Юпітэра і Юноны. Яго жонкамі былі Мая (Маеста) і Венера. Рабіў зброю і даспехі для багоў і герояў. Яго кузня знаходзілася ў вулкане Этна (Сіцылія). Сабе ў дапамогу стварыў залатых жанчын.
Ён стварыў Юпітэру маланкі. Паводле міфа, аднойчы раз’юшаны Юпітэр выкінуў яго з нябёсаў. Вулкан зламаў пры гэтым абедзве ногі і стаў кульгавым.
У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядае бог Гефест.
Зноскі
- ↑ English Wikipedia community Wikipedia — 2001.
- ↑ Hughes J. Larousse Desk Reference Encyclopedia — The Book People, 1995. — С. 215.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вулкан (бог)